Адам Мартынавіч Дзмітрыеў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыеў. Адам Мартынавіч Дзмітрыеў (нар. 1902, в. Ніканавічы, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — студзень 1936, Ялта, РСФСР, СССР) — пісьменнік.
Біяграфія
У 1912 г. Дзмітрыевы пераехалі на жыхарства ў Сібір. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады Адам працаваў у валасным выканкаме. У пачатку 1920-х гадоў скончыў камвуз, працаваў у павятовым рэўкаме, у губкаме партыі, упаўнаважаным па зборы харчовага падатку. У канцы 1922 г. чырванафлотца, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флоце, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў «хеўраў» генерала Пепяляева. З 1925 г. на Балтыйскім флоце: памочнік камісара крэйсера «Прафінтэрн», сакратар партыйнага камітэта брыгады эсмінцаў і інструктар палітупраўлення марскіх сіл Балтыйскага мора.
У 1926 годзе ў часопісе «Красный Флот» было надрукавана першае апавяданне пісьменніка «За хищниками» (пра барацьбу Далёкаўсходняй флатыліі супраць японскіх інтэрвентаў). У пачатку 1930-х гадоў ён быў сярод стваральнікаў літаратурнага аб’яднання Чырвонай Арміі і флоту ЛАЧАФ. У творах пераважае далёкаўсходняя тэматыка.
Памёр пасля цяжкай хваробы ў студзені 1936 г.
Творы
- … Есть — вести корабль. Роман. Ленинград — Москва. 1932. 148 с.
- … Есть — вести корабль. Роман. Ленинград. 1934. 152 с.
- «Адмирал Макаров». Роман. Ленинград. 1934. 308 с.
- «Адмирал Макаров». Роман. 3 изд. Ленинград. 1935. 244 с.
- … Есть — вести корабль. Роман. Ленинград. 1936. 177 с.
- … Есть — вести корабль. Повесть; «Адмирал Макаров». Роман. Ленинград. 1936. 403 с.
Зноскі
Літаратура
- Адам Мартынавіч Дзмітрыеў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Быхаўскага р-на. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 150. — 576 с. — ISBN 5-85700-027-0.
- Белакузаў. В. Адам Дзмітрыеў — пісьменнік з Ніканавіч. // Маяк прыдняпроўя. 22 студзеня 1987. С. 2.
- Дмитриев Адам Мартынович. // Краткая Литературная Энциклопедия в 9 томах. Т. 2. Москва. 1964. С. 705.