Аляксандра Рыгораўна Бергман
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бергман.
Аляксандра Рыгораўна Бергман (у дзявоцтве Кучкоўская; падпольныя псеўданімы: Зіна; Женя; Стаха; Малеўская; 1 мая 1906, Гродна — 20 чэрвеня 2005, Варшава) — беларуская і польская гісторык, публіцыстка. Член КПЗБ з 1925 года[1].
Біяграфія
Вучылася ў партшколах пры ЦК КПЗБ і ЦК ПАРП. Сакратар падпольных акруговых камітэтаў КСМЗБ у Гродне, Вільні, Брэсце, Баранавічах, Беластоку. Дэлегат I з’езда КПЗБ (1928)[1]. У 1931годзе стала членам Краявога Сакратарыята ЦК КПЗБ.
У 1934 годзе накіравана ў БССР, працавала намеснікам сакратара парткама завода «Гомсельмаш». Арыштавана ў 1935 годзе, абвінавачаная ў шпіянажы і контррэвалюцыі. 10 гадоў знаходзілася ў зняволенні.
У 1946 годзе ў рамках праграмы рэпатрыяцыі перасялілася ў ПНР. Рэабілітавана ў 1956 годзе.
Навуковая і публіцыстычная дзейнасць
Працавала ў часопісе «Życie Partii» Даследавала гісторыю КПЗБ, БСРГ, перыядычны друк («Наша ніва», «Вольны сцяг», «Змаганне»). Аўтарка манаграфій і артыкулаў пра грамадска-палітычных дзеячаў Заходняй Беларусі[1] ў міжваенны перыяд — А. Луцкевіча, Б. Тарашкевіча, У. Самойлу, І. Дварчаніна, Л. Родзевіча, В. Харужую, С. Рак-Міхайлоўскага, М. Перавалоцкага і іншых.
Зноскі
- 1 2 3 Бергман Александра Григорьевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 55. — 737 с.
Літаратура
- ЭГБ, т. 2.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.