Аляксандр Рыгоравіч Афяроўскі
Алякса́ндр Рыго́равіч Афяро́ўскі (нар. 1 мая 1937, Рулёва, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік[2].
Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1969). Працаваў старшым рэдактарам на тэлебачанні, загадчыкам рэдакцыі ў БелТА, начальнікам кніжнага гандлю Белспажыўсаюза, у рэспубліканскіх выдавецтвах («Універсітэцкае», «Юнацтва»).
Творчасць
Пісьменнікам створаны дакументальна-мастацкая аповесць «Святло паўночнага ззяння» (1988), дэтэктыўна-прыгодніцкія раманы «Двое на тонкім лёдзе» (1998), «Феафанія» (2001), «Анэлін хутар» (2007), вершаваная дзіцячая кніга «Заапарк» (1994), зборнік гумарыстычных апавяданняў «Ноч з Юзікам» (1994), навукова-папулярныя кнігі «Яблык» (1995), «Тайны народнай медыцыны» (1993).
Прызнанне
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (Мінскае гарадское аддзяленне)[3].
Зноскі
- 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.dic_tst_first?tu=r&name_view=va_all&a_001=BY-NLB-ar3185634&l_siz=20
- ↑ Афяроўскі Аляксандр Рыгоравіч (нявызн.). Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Астрэйкі. Праверана 2 кастрычніка 2021.
- ↑ Минское городское отделение(руск.) . Союз писателей Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2016. Праверана 2 кастрычніка 2021.
Спасылкі
- Аляксандр Рыгоравіч Афяроўскі Сводный электронный каталог библиотек Беларуси