Аляксей Мікалаевіч Талстой
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талстой. Аляксей Мікалаевіч Талстой (руск.: Алексей Николаевич Толстой; 29 снежня 1882 (10 студзеня 1883), Нікалаеўск, Самарская губерня, Расійская імперыя — 23 лютага 1945, Масква) — рускі савецкі празаік і грамадскі дзеяч, граф. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных, гістарычных і навукова-фантастычных раманаў, аповесцяў і апавяданняў, публіцыстычных твораў. Член камісіі па расследаванні злачынстваў нямецкіх захопнікаў (1942). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій першай ступені (1941; 1943; 1946 — пасмяротна).
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (1901—07). У 1914—16 ваенны карэспандэнт газеты «Русские ведомости». У 1918—23 быў у эміграцыі.
Творчасць
Друкаваўся з 1905. Першая кніга — «Лірыка» (1907). Цыкл апавяданняў «Заволжа» (1909—11), раманы «Дзівакі» (1911), «Кульгавы пан» (1912), п’еса «Галубка» (паст. 1916) пра жыцце маёнткавага дваранства. Вяршыні творчасці: трылогія «Блуканне па пакутах» (1920—41) — мастацкі летапіс шляхоў інтэлігенцыі ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны; раман «Пётр I» (кн. 1—3, не завершаны, 1929—45), у ім раскрыў заканамернасці гіст. працэсу пятроўскай эпохі. Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці «Дзяцінства Мікіты» (1920), фантастычных раманаў «Аэліта» (1922—23), «Гіпербалоід інжынера Гарына» (1925—27), сатырычнага рамана «Ібікус» (1924), рамана-памфлета «Чорнае золата» («Эмігранты», 1931), п’ес «Змова імператрыцы» (1925, з П. Шчогалевым), «Азеф» (1926), драматычнай дылогіі «Іван Грозны» (1941—43), аповесці-казкі «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» (1935), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў і інш.
Многія яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы А. Талстога перакладалі А. Бачыла, У. Ляўданскі, Я. Пушча і інш.
Бібліяграфія
- Полн. собр. соч. Т. 1—15. М. 1946—53.
Беларускія пераклады
- Жаўтухін. Мн., 1930.
- Пётр Першы. Кн. 1. Мн., 1937.
- Апавяданні Івана Сударава. Мн., 1946.
- Дзяцінства Мікіты. Мн., 1960.
- Залаты ключык. або Прыгоды Бураціна. Мн., 1971.
Зноскі
- 1 2 3 4 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Толстой Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1977. — Т. 26 : Тихоходки — Ульяново. — С. 50. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Жакаў А. Р. Талстой // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
- Поляк Л. М. Алексей Толстой — художник. М., 1964.
- Петелин В. В. Судьба художника: Жизнь, личность, творчество А. Н. Толстого. М. 1982.
- Воспоммнання об А. Н. Толстом 2 изд. М., 1982.
- Петелин В. В. Жизнь Алексея Толстого: «Красный Граф». М., 2001.