wd wp Пошук:

Анатоль Віктаравіч Трафімчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трафімчык. Анатоль Віктаравіч Трафімчык (14 лютага 1976 в. Вялікія Круговічы, Ганцавіцкі раён) — беларускі гісторык, літаратар, публіцыст, літаратурны крытык. Кандыдат гістарычных навук.

Біяграфія

У 1993 годзе закончыў школу з залатым медалём і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1998 годзе па спецыяльнасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. Вучыўся ў аспірантуры Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998—2001 гг. У 2003 годзе скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму «Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939—1941 гг.», атрымаў дыплом доктара філасофіі ў галіне гістарычных навук (кандыдата гістарычных навук).

З верасня 2004 да снежня 2007 года працаваў на пасадах дацэнта і старэйшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. У 2008 годзе скончыў паліталагічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім універсітэце. У ліпіне 2009 года атрымаў дыплом Школы летняй Варшаўскага ўніверсітэта. Ад верасня 2009 года працаваў на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

У 2011 годзе працаваў метадыст аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА «Інстытут культуры Беларусі». У тым жа годзе стыпендыят Універсітэта Лазарскага ў Варшаве. У студзені — жніўні 2012 года — старэйшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Ад верасня 2012 года — навуковы супрацоўнік аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра гуманітарных даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў НАН Беларусі на тэму «Беларуская дзіцячая драматургія».

Творчасць

Займаецца пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны XX ст., даследую праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы XX ст. Мае каля 150 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі. Аўтар трох паэтычных зборнікаў «Пасведчанне аб нараджэнні» (Мінск, 1999), «Ноты цноты» (Брэст, 2003), «Лірыка Лірыка» (Баранавічы, 2007) і навуковых кніг па гісторыі «Пра нашу і вашу гісторыю» (Баранавічы, 2011), «Якуб Колас — вядомы і невядомы» (2012), «Беларуская дзіцячая драматургія» (2012), «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» (2013), «Наш Касцюшка слаўны!» (2017).

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be