Андрус Дабулявічус
Андрус Дабулявічус (літ.: Andrius Dabulevičius); 19 ліпеня 1896, па іншых крыніцах 1898, маёнтак Паровея, цяпер Біржайскі раён, Літва — 20 чэрвеня 1938, Магадан, ГУЛАГ) — літоўскі паэт, публіцыст.
У час Першай сусветнай вайны служыў у царскім войску. У 1918—1919 на Радзіме. Вясной 1919 арыштаваны літоўскімі ўладамі за камуністычную дзейнасць. Уцёк з турмы і перабраўся ў Савецкую Расію. У 1922—1925 вучыўся ў Маскве ў Камуністычным ун-це нацыянальных меншасцей Захаду; у 1929—1932 у Акадэміі камуністычнага выхавання, потым у Інстытуце чырвонай прафесуры. З 1927 жыў і працаваў у Беларусі (Орша, Мінск). З 1935 член літоўскай секцыі СП БССР; кіраўнік літоўскай секцыі Белдзяржвыдавецтва.
Арыштаваны ў жн. 1935; неўзабаве вызвалены. У 1936 у Мінску на літоўскай мове апублікаваў зборнік паэзіі «Mano tėvynė» («Мая радзіма»). Паўторна арыштаваны 17.10.1936; прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Адпраўлены ў Магадан, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957.
Крыніца
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.