Андрэй Камар
Андрэй Камар (? — пасля 1788) — грамадскі дзеяч. З шляхецкага роду герба «Радван» Пінскага павета. З 1772 г. староста шаламецкі (в. Шаломкі ў Оўруцкім павеце), з 1778 г. ротмістр пінскі. Пакінуў апісанне падарожжа водным шляхам «Надзейная рэляцыя пра Каралеўскі канал, выкапаны ад ракі Мухавец, які ўпадае ў Буг і Віслу, і ад ракі Піны, якая цячэ ў Прыпяць і Днепр» («Relacja niezawodna o kanale KKM ci od rzeki Muchawca do Bugu i Wisły wpadającej, a od rzeki Piny do Prapeci i Dniepru płynącej wykopanym», 1788 г.). Адзначыў гаспадарчае значэнне Каралеўскага канала, прапанаваў зрабіць сплаўнымі іншыя рэкі. Апісанне Камара выдаў у 1791 г. Е. Язерскі.
Зноскі
Літаратура
- Камар Андрэй // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 24. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.