wd wp Пошук:

Андрэ Маруа

Андрэ Маруа (фр.: André Maurois; сапр. Эміль Эрзог, фр.: Émile Herzog; 26 ліпеня 1885, Эльбёф каля Руана, Францыя9 кастрычніка 1967) — французскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Руанскі ліцэй. Член Французскай акадэміі (з 1938).

Творчасць

Першыя раманы «Маўклівы палкоўнік Брамбл» (1918), «Гаваркі доктар О’Грэдзі» (1922). Аўгар псіхалагічных раманаў «Бернар Кенэ» (1926), «Зменлівасць кахання» (1928), «Зямля запаветная» (1945), зборніка навел «Лісты да незнаёмкі» (1953) і інш., эсэ, гістарчных і літаратуразнаўчых прац, кнігі «Мемуары» (апубл. 1970).

Майстар жанру т.зв. раманізаванай біяграфіі («Арыэль, або Жыццё Шэлі», 1923; «Байран», 1930; «Лелія, або Жыццё Жорж Санд», 1952; «Алімпіо, або Жыццё Віктора Гюго», 1954; «Тры Дзюма», 1957; «Праметэй, або Жыццё Бальзака», 1965, і інш.). У жыццеапісаннях вялікіх людзей асноўным лічыў складанасць і супярэчлівасць асобы, цікавасць да яе ўнутранага свету, смелы пошук праўды.[5]

Яго творчасць і тэарэтычныя погляды спрыялі пераадоленню ўсталяванага схематычнага падыходу да адлюстравання героя і метадаў стварэння яго вобраза. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё біяграфічнага жанру ХХ ст., садзейнічаў нараджэнню «новай біяграфіі» ў канцы 1920-х г.

На беларускую мову асобныя навелы А. Маруа пераклалі Ю. Гаўрук, Л. Казыра, Г. Скрыган.

Беларускія пераклады

  • Падарожжа ў нябьгт і яшчэ 24 навелы. Мн., 1974;
  • Навелы. Мн., 1996.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 André Maurois // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118782665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Камароўская (2000)

Літаратура

  • Камароўская Т. Маруа // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be