Булат Шалвавіч Акуджава
Булат Шалвавіч Акуджава (руск.: Булат Шалвович Окуджава, груз. ბულატ ოკუჯავა; 9 мая 1924, Масква — 12 чэрвеня 1997, Парыж) — савецкі і расійскі бард, паэт , празаік , кампазітар балад, лірычных і сатырычных песень, драматург , сцэнарыст.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Сакавік велікадушны» (1967), «Арбат, мой Арбат» (1976), «Прысвячаецца вам» (1988), «Міласці лёсу» (1993). Пісаў таксама аповесці і раманы гістарычнай тэматыкі: «Будзь здароў, шкаляр!» (1961), «Бедны Аўросімаў» (1969), «Падарожжа дылетантаў» (1978), «Спатканне з Банапартам» (1983). Шэраг яго вершаў на беларускую мову пераклалі Рыгор Барадулін і Лявон Баршчэўскі.
Беларускія пераклады
- Акуджава Б. [Вершы] / Перакл. Р. Барадуліна // Братэрства: Літаратурны зборнік. Мн., 1982.
- Акуджава Б. [Вершы] / Перакл. Л. Баршчэўскага // ЛіМ. 1997. № 25 (19 чэрвеня).
Зноскі
- 1 2 Окуджава Булат Шалвович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bulat S. Okudzhava, 73, Dies; Poet of Dissent in 50’s Russia // The New York Times / D. Baquet — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1997. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 9 сакавіка 2021.
- ↑ Москва. Арбат. Памятник Окуджаве // Panoramio — 2009.
- ↑ The Midnight Trolley Bus - Poem by Bulat Okudzhava
- ↑ Bulat Okudzhava // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bulat Šalvovič Okudžava // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ↑ The Legends of Russian Popular Music // Sputnik — 2011.
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Булат Шалвавіч Акуджава