Велестынліс Рыгас
Велестынліс Ры́гас (грэч.: Βελεστινλής), або Рыгас Ферэас (грэч.: Ρήγας Φεραίος; сапраўднае імя Антоніяс Кірыязіс, грэч.: Αντώνιος Κυριαζής; каля 1757, г. Велестынан(руск.) бел., Грэцыя — 24 чэрвеня 1798) — адзін з заснавальнікаў грэчаскага нацыянальна-вызваленчага руху супраць турэцкага панавання, паэт. Ідэі Рыгаса былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (1814—1821). Грэчаскі народ шануе Рыгаса як нацыянальнага героя.
Біяграфія
Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў народным настаўнікам. З 1774 года жыў у Стамбуле, каля 1782—1796 гг. — у Валахіі. У 1796—1797 гадах заснаваў у Вене тайнае грэчаскае рэвэвалюцыйнае таварыства «Этэрыя». Выступаў за аб’яднанне ўсіх балканскіх народаў для барацьбы супраць турэцкага панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакратычнай «Грэчаскай рэспублікі» на тэрыторыі Балканскага паўвострава і Малой Азіі.
У снежні 1797 года пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваны аўстрыйскай паліцыяй і выдадзены турэцкім уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе.
Творчасць
Мужнай лірыцы Рыгаса (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытурэцкая скіраванасць.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119154269 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Rigas Velestinlis Feraios // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rigas Feraios // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119154269 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Велестынліс Рыгас