Вераніка Аляксандраўна Буслаева
Вераніка Аляксандраўна Буслаева (3 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская тэатральная актрыса , тэатральны рэжысёр і драматург [1].
Біяграфія
Нарадзілася 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску[1].
У 1997 паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і скончыла яго ў 2002 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць «Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін»[1].
З 2001 года працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[1].
Акрамя працы ў РТБД займалася педагагічнай дзейнасцю: працавала педагогам-асістэнтам па рэжысуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на курсе В. Анісенкі, а таксама выкладала сцэнічную мову у школе № 27 г. Мінска з тэатральным ухілам[1].
Рэжысёрскім дэбютам В. Буслаевай стаў спектакль «Усе мышы любяць цырк», пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Узнагароды і прэміі
У 2004 годзе атрымала стыпендыю Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі[1].
За ролю Сястры Іааны ў спектаклі «П’емонцкі звер» А. Курэйчыка атрымала спецыяльны прыз журы фестываля «Лістапад-2007»[1].
Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2016)[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Вераніка Буслаева Архівавана 25 сакавіка 2017.
Спасылкі
- Вераніка Буслаева Архівавана 25 сакавіка 2017. // Дзяржаўная ўстанова Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі»