Вячаслаў Якаўлевіч Шышкоў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шышкоў. Вячаслаў Якаўлевіч Шышкоў (руск.: Вячесла́в Я́ковлевич Шишко́в; 1873 — 1945) — савецкі празаік.
Біяграфія
Нарадзіўся 21 верасня (3 кастрычніка) у горадзе Бежацку Цвярской губерні ў купецкай сям’і. У васемнаццаць гадоў скончыў Вышневалоцкае вучылішча. З 1894 па 1915 год жыў у Сібіры, дзе служыў ва Упраўленні Томскай акругі шляхоў зносін, здзяйсняючы працяглыя экспедыцыі па краі і сібірскіх рэках, уражанні ад якіх увайдшлі ў яго творы.
У 1908 годзе з’яўляюцца яго першыя публікацыі, але значныя яго нарысы і апавяданні з’явяцца пазней: «Кралі» (1913) «Ванька Хлюст» (1914), «Той бок» (1915); аповесць «Тайга» (1916) была адобрана М.Горкім і апублікаваная ў часопісе «Летапіс».
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якую Шышкоў вітаў, ён пакідае службу і займаецца толькі літаратурнай творчасцю. Выходзіць цыкл нарысаў, апавяданняў, аповесцяў і раман «Ватага» (1923). Значным творам В.Шышкова стаў раман «Ургум-рака», які быў напісаны ў 1933 і паставіў аўтара ў шэраг найбольш чытаных пісьменнікаў Расіі.
На працягу сямі гадоў працаваў Шышкоў над гістарычнай эпапеяй «Емяльян Пугачоў» (1938 — 45).
У гады Айчыннай вайны, не спыняючы працы над «Емяльянам Пугачовым», Шышкоў да апошніх дзён жыцця пісаў нарысы і апавяданні, якія праслаўлялі патрыятызм савецкіх людзей у тыле і на фронце. («Бура», «Сярожа», «Госць з Сібіры» і інш.).
Памёр В.Шышкоў 6 сакавіка 1945 года ў Маскве.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 Шишков Вячеслав Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Wjatscheslaw Jakowlewitsch Schischkow // Brockhaus Enzyklopädie