Галіна Ганчарэнка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарэнка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыбава. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Руднік. Галіна Ганчарэнка (Грыбава, Руднік; нар. 1931, Бабруйск) — беларуская грамадская і культурная дзеячка, журналістка, перакладчыца.
Біяграфія
Бацька быў рэпрэсаваны і ў 1937 г. расстраляны, а маці праз год выслана ў Сібір. У 1944 годзе выехала на эміграцыю разам са сваёй апякункай вядомай спявачкай Барбарай Вержбаловіч. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1950 годзе выехала ў ЗША. У 1954 г. скончыла факультэт раманскіх моваў Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Кіравала свецкім і царкоўным хорамі, працавала ў Арганізацыі беларускай моладзі. Была перакладчыцай у ААН. Пераехала на нейкі час у Мюнхен, працавала на радыё «Вызваленне» (Свабода).
Літаратура
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.