Гарліб Меркель
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Меркель.
Гар́ліб Хе́львіг Ме́ркель (ням.: Garlieb Helwig Merkel, лат.: Garlībs Helvigs Merķelis; 31 кастрычніка 1769, Ледурга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 9 мая 1850, Катлакалнс, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя) — ліфляндскі публіцыст нямецкага паходжання.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і святара ў Ліфляндыі. З 17 гадоў працаваў дарэктарам у сем’ях памешчыкаў і пастараў. У 1790-я гг. далучыўся да гуртка рыжскіх гуманістаў і асветнікаў, ля вытокаў якога стаяў некалі Гердэр. Пад уплывам сваіх старэйшых сяброў у 1794 годзе прыступіў да сачынення сваёй кнігі «Латышы» (ням.: Die Letten, vorzüglich in Livland am Ende des philosophischen Jahrhunderts; 1797 годзе), у якой у самых чорных тонах апісвалася жыццё ліфляндскага сялянства, выкрываліся зверствы памешчыкаў-немцаў, утрымліваўся заклік да ўрада Расіі ўмяшацца ў ліфляндскія справы і палегчыць жыццё народа.
Кніга Меркеля выклікала абурэнне сярод памешчыкаў Ліфляндыі, і Меркель вымушаны быў на 10 гадоў пакінуць сваю радзіму. Ён адправіўся ў Веймар, дзе зблізіўся з Гердэрам, у 1800 годзе перабраўся ў Берлін, дзе быў сурэдактарам штотыднёвіка «Ernst und Scherz» (1803—1806, разам з Аўгустам фон Кацэбу). У 1816 годзе Меркель вярнуўся ў Ліфляндыю і з тых часоў жыў там амаль бязвыезна. У далейшым у Рызе былі выдадзены яго кнігі «Пра Германію, дзе я правёў дзесяць гадоў» (ням.: Über Deutschland, wie ich es nach einer zehnjährigen Entfernung wiederfand; 1818) і «Карціны і характарыстыкі з майго жыцця» (ням.: Darstellungen und Charakteristiken aus meinem Leben; 1839—1840, 2 тамы), тады як памфлет «Свабодныя латышы і эстонцы» (ням.: Die freien Letten und Esthen; 1820) быў надрукаваны ў Лейпцыгу.
З 1923 года імя Меркеля носіць былая вуліца Паўлучы у Рызе (лат.: Merķeļa iela)[1].
Зноскі
- ↑ Anda Juta Zālīte. Rīgas ielu, laukumu, parku un tiltu nosaukumu rādītājs (No 18. gs. lidz mūsdienām). Latvijas Nacionālā bibliotēka. Rīgas vēstures un kuģniecības muzejs, 2000 ISBN 9984-607-31-3
Літаратура
- Черпинска А. Образ врага в публицистике Гарлиба Меркеля периода войны 1812 г. // Французский ежегодник 2012: 200-летний юбилей Отечественной войны 1812 года. — М., 2012. — С. 383—395.