Генадзь Васілевіч Говар
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Говар. Генадзь Васілевіч Говар (нар. 23 сакавіка 1945, г. Жлобін) — беларускі паэт і мастак.
Біяграфія
Нарадзіўся 23 сакавіка 1945 года ў г. Жлобіне. Сваю працоўную дзейнасць пачаў з 1961 года на Гомельскім «Лесахімкамбінаце» электраманцёрам, сумяшчаючы працу з вучобай у Гомельскай пасменнай сярэдняй школе працоўнай моладзі № 2, якую скончыў у 1961 годзе. У 1963 годзе паступіў на вучобу ў Мінскае мастацкае вучылішча, з якога ў 1964 годзе быў прызваны на вайсковую службу. Пасля дэмабілізацыі прадоўжыў вучобу ў Каўнаскім мастацкім вучылішчы і ў 1970 годзе атрымаў дыплом мастака. Размеркавальнай камісіяй быў накіраваны на працу ў Гомельскі камбінат «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў.
Першыя мастацкія выставы і літаратурныя публікацыі пачынаюць свой адлік з 1967 года.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2003). Член Саюза мастакоў Беларусі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і журналістаў (Лондан).
Жыве і працуе ў Гомелі.
Творчасць
Паэт. Аўтар кніг: «Мае абпаленыя крылы…», «Незамглёная ўсмешка», «Мой нечаканы вершапад», «Князь-возера» (паэма), «Ты мяне пацалавала» (гумар), «Акунёўская бітва». Удзельнік многіх калектыўных зборнікаў, друкаваўся ў шматлікіх перыядычных выданнях.
Узнагароды
Лаўрэат літаратурных прэмій М. Доўнар-Запольскага (Беларусь), Ежы Гедройца (Польшча), Баяна (Расія).
Спасылкі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL