wd wp Пошук:

Георгій Леанардавіч Ліхтаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліхтаровіч.

Георгій Леанардавіч Ліхтаровіч (6 снежня 1947, Мінск) — беларускі фотамастак, літаратар. Член Беларускага саюза дызайнераў (2000). Член Беларускага саюза пісьменнікаў (2006).

Біяграфія

У 19651966 гадах працаваў асістэнтам кінааператара на Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў.

У 19661968 гадах служыў у войску у п. Печы, в/ч 43064. Друкаваўся ў перыядычных выданнях.

У 19691972 гадах працаваў фатографам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. Ілюстраваў першыя тамы «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 19701974 гадах вучыўся на архітэктурным факультэце БПІ. З 1972 года выкладаў фотаграфіку ў Тэатральна-мастацкім інстытуце.

У 19731974 гадах фотакарэспандэнт газеты «Голас Радзімы». У 19741992 гадах працаваў фотакарэспандэнтам у дзяржаўных выдавецтвах. Шматлікія фотаальбомы, манаграфіі беларускіх мастакоў, энцыклапедычныя выданні, плакаты, камплекты паштовак, буклеты.

З 1992 года на творчай працы. У 2000 годзе як фотамастак выдаў фотаальбом «Добры дзень, Беларусь» — «Лепшая кніга года» на беларускім конкурсе «Мастацтва кнігі». У 2001—2006 гадах прымаў удзел у фатаграфічных і мастацкіх выставах. Пленэры памяці Язэпа Драздовіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча. Удзельнічаў у перадачах беларускага Радыё Свабода: «Верш на Свабоду», «Прыватны дзённік», «Магія мовы».

У 2002 годзе выдаў кнігу паэзіі «Агульны сшытак». Прадмова Рыгора Барадуліна. У 2003 годзе абраны ў Раду беларускай інтэлігенцыі. З 2004 года член Рады Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва».

У 2004 годзе вершамі і перакладамі ўдзельнічаў у выданні дыска беларускіх песень Галіны і Барыса Вайханскіх «Вяртанне». У 2005 годзе выдаў кнігу вершаў «Ліхтарыкі» з прадмовай Рыгора Барадуліна. У 2008 годзе ў выдавецтве «Эксмо» (Масква) выдаў дэтэктыўны раман «Газ».

Найбольш значныя выданні

«Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся», «Мастацтва, створанае народам», «Мінск», «Гродна», «Цытадэль славы», «Траецкае прадмесце», «Добры дзень, Беларусь» Выданні па гісторыі мастацтва: «Драўлянае дойлідства Палесся» «Беларуская кафля», «Веткаўскі музей…», «Жывапіс Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Пластыка Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Іканапіс Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Плетение из соломки», «Повязь часоў — беларускі ручнік», «Слуцкие пояса», «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка», «Мотальскія прысмакі», «Палескія былі ў творах Івана Супрунчыка»…

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be