Даратэя Энгельбрэтсдатэр
Даратэя Энгельбрэтсдатэр (нарв.: Dorothe Engelbretsdotter; 16 студзеня 1634, Берген, Нарвегія — 19 лютага 1716, там жа) — першая паэтэса і пісьменніца Нарвегіі, адна з найбольш прыкметных фігур нарвежскай літаратуры.
Біяграфія
Даратэя нарадзілася ў сям’і Энгельбрэта Ёргенсана і Ганны Урангель. Яе бацька служыў дырэктарам мясцовай школы, а затым пробашчам сабора.
У 1652 годзе Даратэя выйшла замуж за Амбросіуса Хардэнбека, пісьменніка-багаслова. Пасля смерці бацькі Даратэі ён стаў настаяцелем сабора ў 1659 годзе. У іх нарадзілася пяцёра сыноў і чатыры дачкі. У 1678 годзе ў Капенгагене выйшаў першы зборнік яе паэзіі «Själens aandelige Sangoffer». У зборнік увайшлі гімны і псалмы на біблейскую тэматыку. Зборнік меў велізарны поспех. Паэтэсу запрасілі ў Данію, дзе яна была прадстаўлена да двара. Таксама яе прадставілі Томасу Кінга, які лічыўся «бацькам» дацкай паэзіі. Паэты абмяняліся невялікімі вершаванымі імправізацыямі.
У 1683 годзе памёр муж Даратэі. З дзевяці яе дзяцей сямёра памерлі, а двое прапалі без вестак. Усе яе наступныя паэтычныя творы працятыя болем і пакутай, у прыватнасці паэма «Afften Psalme». Другі па вядомасці яе твор быў апублікавана як раз, калі ў яе жыцці надышлі цяжкія часы. Паэма «Tåreoffer» («Ахвярныя слёзы» або «Песенныя ахвярапрынашэнні душы») была апублікавана ў 1685 годзе. Гэта была вялізная паэма рэлігійнага зместу ў чатырох частках. Яна перавыдавалася некалькі разоў. У 1698 годзе ў Даратэі выходзіць трэці зборнік псалмоў «Et kristeligt Valet fra Verden» («Хрысціянскае развітанне са светам»). На думку іншага нарвежскага літаратара Людвіга Хольберга, Даратэя Энгельбрэтсдатэр была «самай вялікай нарвежскай паэтэсай».
Зноскі
- 1 2 Dorothe Engelbretsdatter // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://nbl.snl.no/Dorothe_Engelbretsdatter Праверана 1 сакавіка 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даратэя Энгельбрэтсдатэр
- Dorothe Engelbretsdatter(нарв.) (недаступная спасылка). National Archives of Norway. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 2 верасня 2010.
- Svulstig dødslengsel – Dorothe Engelbretsdotter(нарв.) (недаступная спасылка). Livet leker (25 августа 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 2 верасня 2010.
- ДАТСКАЯ, НОРВЕЖСКАЯ И ИСЛАНДСКАЯ ЛИТЕРАТУРЫ (нявызн.) (недаступная спасылка). ЭНИ “История всемирной литературы”. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2010. Праверана 2 верасня 2010.