Джон Баньян
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Баньян.
Джон Баньян (англ.: John Bunyan; 28 лістапада 1628, Бедфардшыр, Англія — 31 жніўня, 1688, Лондан, Англія) — англійскі прапаведнік, баптысцкі дзеяч, добра вядомы дзякуючы сваёй працы «Падарожжа пілігрыма ў Нябесную краіну». Не зважаючы на тое, што Баньян быў нонканфармістам і членам незалежнай царквы, ён часцяком апісваецца як баптыскі прапаведнік і кангрэгацыяніст, але сам аддаваў перавагу свайму апісанню проста як хрысціянін. Дзень ушаны адзначаецца Царквой Англіі 30 жніўня, а таксама дзенб яго памяці маецца ў літургічным календары Епіскапальнай царквы ў ЗША — 29 жніўня.
Баньян атрымаў адукацыю ў доме свайго бацькі, разам з іншымі беднымі сельскімі хлапчукамі, і той факт, што адукацыі атрымаў зусім мала, быў выгадным для яго бацькі і яго будучаму гандлю. Ён рушыў услед бацьку, гандлюючы бляшанымі вырабамі, што ў той час лічылася заняткам нізкім, і гістарычна асацыявалася з качавым ладам жыцця цыганаў. У 1640-х гадах праходзіў службу ў паляменцкім войску. У 1649 годзе абраўся шлюбам з маладой дзяўчынай Мэры.
Зноскі
- ↑ White W. H. John Bunyan — 1904.
- ↑ http://www.theguardian.com/news/2007/jun/02/guardianspecial4.guardianspecial25
- ↑ Encyclopædia Britannica
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ John Bunyan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джон Баньян
- Біяграфія Баньяна. Whole Some Words. (англ.)
- Працы Баньяна. Праект Гутэнберг (англ.)
- Міжнарожнае таварыства імя Баньяна Архівавана 13 студзеня 2010.. (англ.)