Дэвід Гарнет
Дэвід Гарнет (англ.: David Garnett; 9 сакавіка 1892 — 17 лютага 1981) — англійскі пісьменнік і выдавец.
Біяграфія
Гарнетт нарадзіўся ў Брайтане. Ён паходзіў з англійскай пісьменніцкай дынастыі Гарнет: яго бацька Эдвард быў пісьменнікам і рэдактарам, дзед Рычард — пісьменнікам і бібліятэкарам, маці Канстанс — перакладчыцай рускай літаратуры.
Быў антымілітарыстам, Гарнет не браў удзел у Першай сусветнай вайне. Падчас вайны ён працаваў на пладовых фермах. Ён стаў удзельнікам літаратурнага аб’яднання «Блумсберы», куды ўваходзілі таксама Вірджынія Вульф, Артур Уэйл, Літан Стрэйч і іншыя вядомыя пісьменнікі. Вядомасць прыйшла да яго пасля выхаду рамана «Жанчына-лісіца» («Lady Into Fox»), які ў 1922 годзе атрымаў прэмію Тэйт. Гарнет і Фрэнсіс Бірэл валодалі кнігарняй каля Брытанскага музея. Сумесна з паэтам Фрэнсісам Мейнелам ён заснаваў выдавецтва Nonesuch Press. Па яго рамане «Аспекты кахання» («Aspects of Love») Эндру Лойд Уэбер у 1989 годзе напісаў мюзікл.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 David Garnett // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ David Garnett // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Kindred Britain