wd wp Пошук:

Жанна Некрашэвіч-Кароткая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Некрашэвіч. Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая (14 красавіка 1972) — беларускі мовазнавец і літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія

Закончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру пры кафедры гісторыі беларускай літаратуры. У 1999 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл».

Працавала старшым выкладчыкам кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ (1995—2001), загадчыцай кафедры класічнай і славянскай філалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і дацэнтам кафедры раманскай і класічнай філалогіі (2001—2004). Дацэнт кафедры сучасных замежных моў факультэта міжнародных адносін БДУ (2005-?).

Зараз дактарант філалагічнага факультэта БДУ.

Творчасць

Мае больш за 140 публікацый па гісторыі беларускай літаратуры ХІ—ХІХ ст. Даследуе творы старажытнай беларускай літаратуры, пераважна помнікі лацінскай паэзіі эпохі Рэнесансу і ранняга Барока. Перакладае з лацінскай, польскай, царкоўнаславянскай і старабеларускай моў. Аўтар кнігі «Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл» (2002), укладальніца кнігі «Ян Вісліцкі. Пруская вайна» (2005), суаўтар акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў» (т. 1, 2006).

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі з лацінскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be