Зінаіда Аляксандраўна Бандарына
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарына. Зінаіда Аляксандраўна Бандарына (11 кастрычніка 1909, Гродна — 16 красавіка 1959, Мінск) — беларуская празаік , паэт , перакладчык[1].
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Пасля школы працавала ў саўгасе «Тарасава» Мінскага раёна, у 1925—1927 загадчыцай дзіцячага сада ў Дзяржынску. Скончыла Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1927). Працавала настаўнікам у беларускай школе ў сібірскім пасёлку Медзякова ў Новасібірскай вобласці (1927—1928), супрацоўнікам Гомельскай газеты «Палеская праўда» (1928—1929).
Скончыла літаратурна-сцэнарны факультэт Інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1933)[1]. Загадвала сцэнарным аддзяленнем Віцебскага кінатэхнікума (1933—1934). Скончыла аспірантуру пры Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе (1937), працавала на кінастудыях і тэатрах Масквы, Архангельска, Горкага.
Падчас 2-й сусветнай вайны на службе ў Чырвонай Арміі. Працавала ў часопісе «Бярозка», на Беларускім радыё (1945—1946), Доме народнай творчасці ў Гродна (1946—1948). У 1948—1950 загадчыца філіяла музея Я. Купалы ў Вязынцы. Супрацоўніца газет «Зорка», «Літаратура і мастацтва» (1950—1956). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1957). Пахавана на Усходніх могілках у Мінску.
Творчасць
Друкавалася з 1926[1]. Аўтар зборніка вершаў «Веснацвет» (1931), зборніка апавяданняў для дзяцей «Лясныя госці» (1960), аповесцяў «Шуміць тайга» (1928), «Дыпломная работа» (1953), «Галіна Ільіна» (1959, апошнія дзве на рускай мове). Аповесць «Ой, рана на Івана…» (1956) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я. Купалы[1].
Творы
- З. Бандарына, Н. Вішнеўская, Я. Пфляумбаум. Вершы. — ЦБ «Маладняка». — Менск, 1926. — 46 с. — (Кніжніца «Маладняка»). — 2 000 экз.
- Веснацвет. Вершы 1926—1929. Мн. 1931.
- Ой, рана на Івана… Старонкі маленства Янкі Купалы. Аповесць. Мн. 1956.
- Галина Ильина. Повесть. Мн. 1959.
- Лясныя госці. Апавяданні. 1960.
- Ой, рана на Івана… Аповесць аб дзіцячых і юнацкіх гадах Я. Купалы. Мн. 1979.
- Незабываемое детство : автобиографическая повесть // Нёман — 2020. ― № 8. ― С. 8 ― 49.
Зноскі
- 1 2 3 4 Бондарина Зинаида Александровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 277. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
- Бандарына Зінаіда // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 1. — С. 217.
- Бандарына Зінаіда Аляксандраўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мн.: 2004. — С. 261—262.
- Данільчык А. Зборнік З. Бандарынай «Веснацвет» як люстэрка жаночай паэзіі 20-30-х гг. ХХ ст. // Пра час «Узвышша»: Матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 2008—2010). Вып. 3 / уклад.: Г. В. Запартыка, В. В. Жыбуль, У. Г. Кулажанка; навук. рэд. М. І. Мушынскі.- Мн.: РІВШ, 2011. — С. 78-84.
Спасылкі
- Данільчык А. Жыць верай: Ненадрукаваныя творы Зінаіды Бандарынай // ЛіМ — 28 кастрычніка 2016.
- Данільчык А. «Асабістая справа» Зінаіды Бандарынай і іншыя матэрыялы да біяграфіі паэтэсы // Маладосць. — 2020. — № 1. — С. 63-73.
- Данільчык А. Франтавыя дарогі “маладнякоўкі” Зінаіды Бандарынай // Маладосць. — 2020. — № 5. — С. 73-77.