wd wp Пошук:

Каятан Крашэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крашэўскі. Каятан Крашэўскі (польск.: Kajetan Kraszewski; 11 сакавіка 1827, в. Доўгае, цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобл. — 1 ліпеня 1896) — польскі пісьменнік, кампазітар, астраном-аматар.

Брат Юзафа Ігнацы Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію.

Сямейны склеп Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча), дзе пахаваны Каэтан і Люцыян Крашэўскія

Аўтар гістарычных аповесцей, абразкоў і мемуараў «Брэсцкі канюшыц» (1875), «3 паданняў і нататак» (1892), «Патурчэнцы» (1895), «3 успамінаў кашталяніца» (1896) і інш., падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі, таксама камедый, вершаў, гавэндаў. Пісаў музыку: канцэрты, санаты, мініяцюры для фартэпіяна. Меў бібліятэку з 10 тыс. тамоў, у т.л. зборы Сапегаў. У в. Раманава (цяпер у Польшчы) заснаваў астранамічную абсерваторыю.

У шлюбе з Марыяй з Рулікоўскіх меў пяцярых дзяцей, у т.л. сына Багуслава і дачку Юзэфу, глуханямых ад нараджэння.

Зноскі

  1. 1 2 Kajetan Kraszewski // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • Мальдзіс А. Крашэўскі // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be