wd wp Пошук:

Лю Цзун’юань

Лю Цзун’юань (773, Хэдун, Шаньсі — 819, Лючжоу, Гуансі) — кітайскі філосаф і пісьменнік дынастыі Тан. Іерогліф «лю» перакладаецца «вярба».

Біяграфія

Рабіў паспяховую кар’еру пры двары, але ў 805 годзе быў сасланы ў Хунань, а затым у Гуансі за выказванне рэфарматарскіх поглядаў. Разам з Хань Юем выступаў за вяртанне да мовы і стылю старажытных. Філасофскія погляды Лю Цзун’юаня выкладзены ім у «Адказах на „Пытанні да неба“», «Меркаваньні аб небе», «Меркаванні аб ахвярах духам» і іншых працах. З яго літаратурных твораў найбольш вядомымі былі байкі і прытчы, пейзажныя замалёўкі, пуцявыя нататкі.

На скон Лю Цзун’юаня Хань Юй адгукнуўся эпітафіяй.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Liu Zongyuan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. China Biographical Database

Літаратура

  • Chen J. Liu Tsung-yüan and Intellectual Change in T’ang China, 773—819, Cambridge: Cambridge UP, 1992
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі IX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі эпохі Тан
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be