Максім Кутузаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кутузаў. Максім Кутузаў (нар. 1995, Мінск) — беларускі пісьменнік, драматург і навуковец.
Біяграфія
Скончыў хімічны факультэт БДУ ў 2017 годзе. У 2018 стаў лаўрэатам міжнароднай літаратурнай прэміі «Еўракон-2018» з беларускім фэнтэзі «Князь-ваўкалак» у намінацыі «Крызаліс»[1]. У 2019 годзе атрымаў ступень магістра фізіка-матэматычных навук. Валодае англійскай і нямецкай мовамі.
Аўтар двух раманаў «Князь-ваўкалак» і «Porta Nigra», а таксама зброніка п’ес «Праклён Міндоўга».
Навуковая дзейнасць
Даследуе нанатэхналогіі і магнітныя матэрыялы. З’яўляецца аўтарам шаснаццаці навуковых артыкулаў у англамоўных навуковых выданнях, мае індекс Хірша 5 [2].
Бібліяграфія
- Князь-ваўкалак (2017)
- Праклён Міндоўга (2019)
- Porta Nigra (2020)
Зноскі
- ↑ Максім Кутузаў стаў лаўрэатам прэміі «Еўракон» з кнігай «Князь-ваўкалак»
- ↑ https://scholar.google.ru/citations?user=nkEwimcAAAAJ&hl=ru