wd wp Пошук:

Мечыслаў Зянонавіч Шаховіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаховіч. Мечыслаў Зянонавіч Шаховіч (9 студзеня 1933, в. Крывічы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 6 чэрвеня 2008) — беларускі паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1962), а ў 1968 годзе Мінскую двухгадовую Вышэйшую партыйную школу. Працаваў у рэдакцыях Крывіцкай, Валожынскай, Пухавіцкай, «Мінскай праўды». У музеі Янкі Купалы, у школе.

Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у калектыўным зборніку «Рунь».

З 1974 года па 1994 год працаваў у рэдакцыі смалявіцкай раённай газеты «Ленінскі заклік».

Творчасць

Аўтар зборнікаў вершаў «Па загаду сэрца» (1975), «Паклон зямлі» (1979), «Бераг дабрыні» (1990), а таксама кніжак для дзяцей «Падарунак», «Сунічная палянка»[1].

Зноскі

  1. ШАХОВІЧ МЕЧІСЛАЎ ЗЯНОНАВІЧ

Літаратура

  • Сунічная палянка : вершы / Мечыслаў Шаховіч. ― Мінск, 1981.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be