Мікола Бусько
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бусько. Міко́ла (Мікалай Іосіфавіч) Бусько (нар. 30 верасня 1940, в. Пагарэлка, Карэліцкі раён, Баранавіцкая вобласць) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся 30 верасня 1940 года ў вёсцы Пагарэлка ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Турэцкай сярэдняй школы Карэліцкага раёна ў 1959—1962 гадах служыў у войску. У 1962 годзе скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці, а ў 1967 годзе — выяўленчы факультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў. У 1963—1965 гадах працаваў рабочым на лесагандлёвай базе. У 1965—1967 гадах быў афарміцелем у Доме афіцэраў, у 1967—1976 гадах — на мясакамбінаце, з 1976 года — афарміцель аўтобуснага парка ў Баранавічах. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 года[1].
Творчасць
Першыя вершы апублікаваў у 1970 годзе ў раённым друку[1]. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1989 года. Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва», а таксама ў калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Паэзія Берасцейшчыны»[2]. Аўтар кнігі паэзіі «У Нёмна на плячах» (1986)[1], «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка» (1993), «Сузор’е Шаляў» (1995), «Шасцікрылец Хмарагон» (1997). Цяпер піша і рыхтуе да выдання прозу[2].
Зноскі
- 1 2 3 Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.. С. 76
- 1 2 Мікола Бусько(недаступная спасылка)