Мікола Сергіевіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сергіевіч. Мікола Сергіевіч (поўн. — Мікалай Антонавіч Сергіевіч; 3 верасня 1921, в. Залессе, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — празаік, нарысіст, драматург.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1934 закончыў сем класаў сярэдняй школы і паступіў у Мінскі хіміка-тэхнічны тэхнікум, пасля заканчэння якога ў 1937—1939 вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце. У 1939—1941 працаваў у Глоданскай сямігадовай школе Лёзненскага раёна. У 1941 завочна скончыў факультэт мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута.
У 1941—1942 сувязны партызанскага атрада ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. У 1942—1944 партызан, рэдактар старобінскай падпольнай газеты «Савецкі патрыёт», 1944—1945 рэдактар гэтай жа, ужо не падпольнай газеты. У 1945—1951 загадваў аддзелам, быў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара ў рэдакцыі «Настаўніцкай газеты», у 1951—1952 загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Звязда», у 1952—1953 карэспандэнтам па Беларусі газет «Комсомольская правда», у 1953—1955 — «Известия». У 1955 годзе добраахвотна пайшоў старшынёй калгаса «Чырвоны пуцілавец» (в. Прусы Салігорскага раёна). У 1960—1981 працаваў у рэдакцыі часопіса «Народная асвета». З 1981 на творчай працы. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 г. Жыве ў в. Лістападавічы Салігорскага раёна.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і медалямі.
Творчасць
Першыя нарысы М. Сергіевіча з’явіліся ў рэспубліканскім друку ў 1947. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957) і «Будні калгасныя» (1959), «Вясковыя навіны», аповесці «Першая вясна».
Яму ж належаць п’есы «Райскія пэўні», «Спалох у вялікімі доме», камедыя «Смех і… толькі» (паст. у 1975 Маладзечанскім народным тэатрам).
Зноскі
Літаратура
- Сергіевіч Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 301. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
- Сергіевіч Мікола / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
- Сергіевіч Мікола (Мікалай Антонавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 348. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.