Міхай Бенюк
Міхай Беню́к (рум.: Mihai Beniuc; нар. 20 лістапада 1907, в. Себіш, жудзец Арад, Румынія — 24 чэрвеня 1988) — румынскі паэт і празаік . Акадэмік Румынскай АН (з 1955).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Анастасіі і Весяліна Бенюкоў. Літаратурную дзейнасць пачаткаў у 1926 годзе ў школьнай газеце «Laboremus» (лац. давайце працаваць). У 1931 скончыў Клужскі ўніверсітэт па спецыяльнасці псіхалогія, сацыялогія і філасофія, працаваў у ім старшым выкладчыкам.
У 1946—1948 гадах Бенюк займаў пасаду культурнага саветніка ў Маскве, вярнуўшыся ў Румынію, жыў у Бухарэсце.
У 1965 годзе страціў пасаду прэзідэнта Саюза пісьменнікаў, стаў прафесарам заафізіялогіі у Бухарэсцкім універсітэце.
Творчасць
У духу рэвалюцыйнага рамантызму напісаны зборнікі «Песні пагібелі» (1938), «Новыя песні» (1940), «Згублены горад» (1943). Філасофскі роздум пра новы час, гісторыю чалавецтва і яго культуру, месца чалавека ў Сусвеце, жыццё і смерць у кнігах «Яблыня пры дарозе» (1954), «Матэрыя і мары» (1961), «Мазаіка» (1968), «Светачы на сутонні», «Этапы» (абедзве 1970), «Краіна ўспамінаў» (1976). Аўтар раманаў «На вастрыі нажа» (1959), «Прыглушаны выбух» (1971), п’ес, публіцыст, артыкулаў.
Зноскі
- ↑ Mihai Beniuc // Proleksis enciklopedija — 2009.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118658220 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ http://www.romlit.ro/literatura_oportunist_ii
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхай Бенюк