wd wp Пошук:

Міхась Клебановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Клебановіч. Міхась Клебановіч (Міхаіл Іванавіч; нар. 14 сакавіка 1934, вёска Грэск, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1985).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні. У 1967 г. пераведзены ў галоўную рэдакцыю па вытворчасці тэлевізійных фільмаў, у 1972 г. прызначаны сябрам рэдакцыйна-сцэнарнай калегіі гэтай рэдакцыі, з 1977 г. — галоўны рэдактар сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання.

Творчасць

Празаічныя творы пачаў пісаць у канцы 60-х гг. У 1971 г. часопіс «Полымя» змясціў першую падборку апавяданняў. Аўтар кнігі апавяданняў і аповесцей «Ранішняе сонца» (1981). Асноўная творчая праца звязана з тэлебачаннем. У 1960 г. пастаўлена п’еса «Аплявуха». Знята некалькі дакументальных фільмаў. Тэлефільм «Размова пра зямлю» (пастаўлены ў 1971) адзначаны прызам на III Усесаюзным фестывалі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be