Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (пісьменнік)
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўдзееў. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міхаіл Васільевіч Аўдзееў. Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (28 верасня (10 кастрычніка) 1821, Арэнбург — 1 (13) лютага 1876, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік і літаратурны крытык.
Біяграфія
Паходзіў са старажытнага і заможнага казацкага роду. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома пад кіраўніцтвам Тамаша Зана, сасланага па справе філаматаў. Вучыўся ва Уфімскай гімназіі і ў Пецярбургскім інстытуце інжынераў шляхоў зносін.
Аўдзееў — сучаснік і паплечнік Тургенева, які карыстаўся значнай вядомасцю. Дэбютаваў у друку ў 1838 годзе аповяданнем «Стальное кальцо». Асаблівую цікавасць выклікалі яго: «Тамарын» (1852), з яго новым тыпам дзелавога чалавека, ідучага на змену бліскучым, але нікчэмным Пячорыным, і «Падводны камень» (1860), які трактуе пытанні свабоднага кахання. Месца дзеяння раманаў Аўдзеева — дваранскія гнёзды з бясконцымі спрэчками герояў, выхаваных у ціхай утульнасці памешчычага жыцця і ва ўніверсітэцкіх кружках. Гэтыя новыя людзі справы слаба ўдаюцца пісьменніку; яго ідэі эмансіпацыі жанчын не ідуць далей свабоды палавых адносін. Варта адзначыць таксама кнігу «Наша грамадства ў героях і гераінях літаратуры за 50 гадоў (1820—1870)», выдадзеную ў 1874 і 1907 гадах.
Зноскі
- 1 2 3 4 Авдеев М. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.