wd wp Пошук:

П’ер Карнель

П’ер Карнель (фр.: Pierre Corneille; 6 чэрвеня 1606, Руан, Францыя — 1 кастрычніка 1684, Парыж) — французскі драматург, «бацька французскай трагедыі», адзін з творцаў класіцызму ў французскай літаратуры.

Біяграфічныя звесткі

Сын адваката; дзяцінства правёў у вёсцы, навучаўся ў езуіцкай школе, затым вывучаў права і атрымаў месца пракурора, замала, аднак, цікавячыся службовай кар’ерай. Творчасць Карнеля адлюстроўвала супольную барацьбу ў перыяд станаўлення абсалютызму.

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў (зборнік «Паэтычная сумесь», 1632). Першая спроба ў жанры камедыі — «Меліта» (паст. 1629), у жанры трагедыі — «Медэя» (паст. 1635). Пасля пастаноўкі трагедыі «Сід» (1637), якая прадзманстравала складанасць духоўнага свету чалавека, прыярытэт розуму, свядомасці і стала ўзорным творам класіцызму, эталонам прыгожага ў французскай культуры, драматурга пачалі называць «Вялікі Карнель». Аўтар трагедый «першай манеры» («Гарацый», паст. 1640; «Цына», паст. 1640— 41; «Паліеўкт», паст. 1641—42), для якіх характэрны раўнавага асабістага і грамадзянскага, агульначалавечага і патрыятычнага, вытрыманасць у эстэтычных законах класіцызму. У трагедыях «другой манеры» («Радагуна», паст. 1644—45; «Іраклій», паст. 1646; «Нікамед», паст. 1651; «Пертарыт», паст. 1651) акцэнт зроблены на асабістым пачатку, больш складанай стала інтрыга, з’явіўся матыў антаганістычнасці інтарэсаў асобы і дзяржавы, узмацніўся момант ірацыянальнасці, што сведчыла пра ўплыў барока. Трагедыям «трэцяй манеры» («Эдып», паст. 1659; «Серторый», паст. 1662; «Сафанісба», паст. 1663; «Атон», паст. 1664; «Атыла»; паст. 1667; «Ціт і Берэніка», паст. 1670) уласцівы рэзкі крэн у бок дзяржаўнага, ператварэнне героя ў «функцыю» грамадства, што і абумовіла заняпад творчасці П. Карнеля і правал трагедыі «Сурэна» (паст. 1674).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 12 жніўня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Корнель Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 188–189. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Encyclopédie Larousse en ligne
  5. Pierre Corneille // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Pierre Corneille // Académie française Праверана 29 чэрвеня 2020.

Літаратура

  • Сініла Г. Карнель // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be