Рафаэле Вівіяні
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вівіяні.
Рафаэле Вівіяні (10 студзеня 1888, Кастэламарэ-ды-Стабія — 22 сакавіка 1950, Неапаль) — італьянскі драматург, акцёр і рэжысёр. Напісаў звыш 60 п’ес, галоўным чынам на неапалітанскім дыялекце, героямі якіх з’яўляюцца простыя людзі. Вівіяні пачаў з аднаактовых і двухактовых п’ес («Завулак», 1918, «Капуанскія вароты», 1918, «Кафэ ноччу і днём», 1919, «Неапалітанская вёска», 1919, і інш); пасля 1922 перайшоў да стварэння трохактовых камедый, пабудаваных на вострых сацыяльна-псіхалагічных канфліктах («Рыбакі», 1924, «Цыганы», 1926, «Апошні вулічны валацуга», 1932, «Махляр мімаволі», 1932, «Іуляры», 1942). Дыялектальны тэатр Вівіяні, цесна звязаны з масавым дэмакратычным гледачом, падвяргаўся ганенням з боку фашысцкіх уладаў.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.