Рыгор Барысавіч Сожын
Сожын (Кагановіч) Рыгор Барысавіч (руск.: Сожин Григорий Борисович 23 жніўня 1914, Гомель — 7 снежня 1976, Мурманск) — савецкі журналіст, сцэнарыст, пісьменнік. Заслужаны работнік культуры РСФСР (1966).
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі інстытут журналістыкі імя В. В. Вароўскага. Працаваў у ленінградскіх газетах, выпраўным карэспандэнтам Мурманскай газеты «Палярная праўда» (1934-1935). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1949 у Мурманску. Працаваў у «Палярнай праўдзе»: заг. аддзелам, адказным сакратаром, нам. рэдактара газеты. З 1957 - першы дырэктар студыі тэлебачання (цяпер ГТРК «Мурман»). З 1961 - галоўны рэдактар мастацкіх праграм абласнога тэлебачання. Аўтар шэрагу сцэнарыяў для тэлефільмаў, кніг «У кадры і за кадрам», «Аповесць пра героя», «Разведчыкі», «Людзі цікавых лёсаў» і інш.