Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч
Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч (1846, Крайск, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская Імперыя, (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 1915) — царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменнік, прыхільнік школы заходнерусізму.
Выпускнік Літоўскай духоўнай семінарыі (1867). Выхаванец Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, дзе ў 1873 абараніў магістарскую дысертацыю «Жыццё Іосіфа Сямашкі, мітрапаліта літоўскага і віленскага, і ўз’яднанне заходнерускіх уніятаў з праваслаўнай царквой у 1839 г.». Манаграфія вытрымала два выданні пры жыцці аўтара. Пасля сканчэння акадэміі Кіпрыяновіч накіраваны выкладчыкам у Літоўскую духоўную семінарыю. Выкладаў латынь, гісторыю і педагогіку, адначасова чытаў лекцыі ў Віленскай мужчынскай гімназіі і жаночым вучылішчы. Актыўна займаўся даследаваннем гісторыі ўніяцкай царквы і каталіцызму ў Беларусі. Аўтар шэрагу манаграфій, а таксама нарысаў «Іасафат Кунцэвіч» (1912) і «Да гісторыі жаночай адукацыі ў Заходняй Расіі» (1910).
Сачыненні
- Киприанович Г. Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита литовского и виленского, и воссоединение западно-русских униатов с православной церковью в 1839 года.
- Киприанович Г. Я. Исторический очерк православия, католичества и унии в Белоруссии и Литве, с древнейшего до настоящего времени. — Минск: Изд-во Белорусского Экзархата, 2006. — 351 с.