Сяргей Віктаравіч Жадан
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жадан.
Сярге́й Жада́н (укр.: Сергій Вікторович Жадан; нар. 23 жніўня 1974, Старабельск, Луганская вобласць, УССР) — украінскі паэт, празаік, перакладчык постмадэрнісцкага кірунку. Бліскучы стыліст, правакатар і эксперыментатар. Лічыцца адным з найталенавіцейшых сучасных літаратараў Украіны.
Біяграфія
Скончыў факультэт украінска-нямецкай філалогіі Харкаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці германістыка (1996), аспірантуру пры ім (1999). Кандыдат філалагічных навук (2000), абараніў дысертацыю прысвечаную украінскаму футурызму «Філасофска-эстэтычныя погляды Міхайля Сяменкі».
Быў сябрам літаратурнай карпарацыі «Червона фіра», адным са стваральнікаў часопісу «Кальміус».
Жыве ў Харкаве. У 2000—2004 гадах працаваў выкладчыкам у Харкаўскім нацыянальным педагагічным універсітэце. З 2004 года — незалежны пісьменнік.
Творчасць
Дэбютаваў у 1995 годзе зборнікам вершаў «Генерал Юда», за 20 наступных гадоў апублікаваў 11 кніг паэзіі. У 2004 годзе выйшаў зборнік апавяданняў С. Жадана «Біг мак», які пазней меў шэраг перавыданняў з дадаткамі. Таксама станам на 2016 год выйшла болей за дзясятак тамоў выбраных твораў, якія маюць вялікі попыт. Творы С. Жадана перакладзеныя больш чым на дзесяць моў, у т.л. на беларускую.[2]
Перакладае з нямецкай, польскай, рускай і беларускай моў.[2]
Вядомы як арганізатар літаратурных фестываляў, рок-канцэртаў, перфомансаў.
Разам з гуртом «Собаки в космосі» С. Жадан як аўтар і выканаўца запісаў музычныя альбомы «Спортивний клуб армії» (2008), «Зброя пролетаріату»(2012), «Бийся за неї» (2014) і «Пси» (2016).[2]
Сяргей Жадан наведваў Мінск з літаратурнымі выступамі ў 2002, 2008, 2012 і 2014 гадах. У 2015 і 2016 гадах прыязджаў у Мінск разам з гуртом «Собаки в космосі».[2]
Бібліяграфія
Паэтычныя зборнікі
- «Генерал Іуда» (1995);
- «Цытатнік» (1995);
- «Пепсі» (1998);
- «The very very best poems, psychodelic stories of fighting and other bullshit» (2000)
- «Балады пра вайну і адбудову» (2000);
- «Гісторыя культуры пачатку стагоддзя» (2003);
- «Цытатнік» (2005): змяшчае новы і раней выдаваныя творы;
- «Марадона» (2007);
- «Эфіопія» (2009);
- «Лілі Марлен» (2009);
- «Життя Марії» (2016).
Кніжкі прозы
- «Біг Мак» (2003);
- «Дэпеш Мод» (2004);
- «Anarchy in the UKR» (2005);
- «Гімн дэмакратычнай моладзі» (2006);
- «Біг Мак²» (2007);
- «Варашылаўград» (2010).
Беларускія пераклады
- Раман «Дэпеш мод» / Перакл. Таццяны Урублеўскай (2006)[2];
- Раман «Anarchy in the UKR» / Перакл. Алега Жлуткі (2012)[2];
- Выбранае «Украінскія авіялініі» / Перакл. Андрэя Хадановіча; з бонус-анталогіяй «Адзінаццаць сяброў Жадана» перакладаў Алеся Аркуша, Уладзіміра Арлова, Андрэя Вылінскага, Юрыя Гуменюка, Алега Жлуткі, Марыі Мартысевіч, Сяргея Прылуцкага, Марыі Пушкінай, Антона Рудака, Віталя Рыжкова (Кіеў: «Крок», 2015);
- Раман «Варашылаўград» на беларускую пераклаў Віталь Латыш (Мн.: «Логвінаў», 2016)[2].
- Вершы / Сяргій Жадан. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 119, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Андрэя Хадановіча;
- Інтэрнат : [раман] / Сяргій Жадан; пер. з укр. Н. Бабінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019.
Прызнанне
- Украінская прэмія «Кніга года Бі-Бі-Сі — 2006» за кнігу «Капітал»
- Украінская прэмія «Кніга года Бі-Бі-Сі — 2010» за кнігу «Варашылаўград»[3]
Зноскі
- ↑ Serhij Žadan // The Fine Art Archive — 2003.
- 1 2 3 4 5 6 7 Рудак А. Прывід зніклага горада // «Літаратура і мастацтва» № 29, 22.7.2016.
- ↑ «Кнігай года Бі-Бі-Сі 2010» назвалі раман Жадана Прайдзісвет
Літаратура
- Рудак А. Прывід зніклага горада // «Літаратура і мастацтва» № 29, 22.7.2016.
Спасылкі
Сяргей Віктаравіч Жадан у Вікіцытатніку | |
Сяргей Віктаравіч Жадан на Вікісховішчы |
Па-беларуску
- Пра Жадана на «ПрайдзіСвет» Архівавана 20 лістапада 2009.
- Артыкул А. Хадановіча «Дазвольце пазнаёміць: Сяргей Жадан» Архівавана 23 лістапада 2007.
- Раман «Дэпеш мод» у перакладзе Тацяны Урублеўскай Архівавана 19 кастрычніка 2007.
- Вершы ў ARCHE Архівавана 19 верасня 2007.
- Вершы ў ARCHE Архівавана 30 верасня 2007. Спампаваць «Украінскія авіялініі» Жадана ў фармаце rtf (глядзіце змест).
- Пераклады ў ЛітРАЖ
Па-ўкраінску
- Вершы на Поетиці
- Творы Жадана на Потягу-76 Архівавана 18 кастрычніка 2007.