Сяргей Ракіта
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ракіта. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Законнікаў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяргей Законнікаў. Сяргей Ракіта, сапр.: Сяргей Васілевіч Законнікаў (15 кастрычніка 1909, в. Ліцвінава, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 23 сакавіка 1942, ст. Сухабязводнае, Горкаўская вобласць, ГУЛАГ; Іншы псеўданім: С. Асот; Крыптанімы: Р. С.) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Наватухіньскую школу другой ступені (1925). Быў камсамольскім актывістам, з 1927 член Аршанскага акруговага камітэта ЛКСМБ. У 1929 накіраваны на працу ў гомельскую абласную газету «Палеская праўда». З 1930 адказны сакратар Гомельскай філіяла БелАПП. У 1932—1933 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у Мінску ў рэдакцыях газет, на радыё, у Дзяржвыдавецтве БССР. Адначасова вучыўся ў Мінскім Камуністычным інстытуце журналістыкі. Арыштаваны 19.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Гаpбаpная, д. 33, кв. 8. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 5.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Адпраўлены на лесапавалы ў Горкаўскай вобласці. Загінуў у лагеры. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа С. Ракіты № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Будучы вучнем, дасылаў допісы ў аршанскую акруговую газету «Камуністычны шлях». Дэбютаваў вершамі ў 1928 г. у «Аршанскім маладняку», тады ж стаў выступаць з нарысамі (газета «Савецкая Беларусь»). У 1930—1931 гг. выдаў у Гомелі 2 зборніка паэзіі.
Творы
- Разгон: (вершы). — Гомель, 1930 (у сааўтарстве з Р. Казаком, В. Палескім);
- Я агітую за пяцігодку: (вершы). — Гомель, 1931.
Зноскі
Літаратура
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Шушкевіч, С. Паэт-агітатар першых пяцігодак // Шушкевіч С. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2;
- Паўлюкоўскі, І. Вітаў пяцігодак будні // ЛіМ. 1979, 26 кастр.;
- Марціновіч, А. А. Сувязь: літаратурна-крытычныя артыкулы / А. А. Марціновіч. — Мн., 1994. — С. 253.
- Пруднікаў, П. Паэт трагічнага лёсу / П. Пруднікаў // Полымя. — 1993. — № 2. — С. 211.
- Ракіта Сяргей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
- Ракіта Сяргей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 5., 1995. — С. 134—135.
- Ракіта Сяргей Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 284.
- Ракіта Сяргей Васільевіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 1997. — Кн. 1. — С. 515.
- Ракіта Сяргей Васільевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1987. — Т. 4. — С. 482.