Уладзімір Рубінчык
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рубінчык.
Уладзімір (Вольф) Рубінчык (26 чэрвеня 1977, Мінск) — беларускі перакладчык, палітолаг, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
Скончыў мінскую сярэднюю школу № 79 у 1994 годзе, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія» (1999), аспірантуру РІВШ БДУ (2002), курсы падвышэння кваліфікацыі вытворчасці «Мінская пошта» РУП «Белпошта» (2011), курсы Міжнароднага цэнтра ідыш пры Сусветным яўрэйскім кангрэсе[ru] (2014).
Працаваў рэдактарам часопіса, выкладчыкам, сацыёлагам, паштальёнам. Выдаваў газету «Анахну кан» (2002), часопіс «Шахматы-плюс» (2003—2004) і бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» (2003—2009). У 2000-х гадах супрацоўнічаў з газетамі «Наша Ніва» і «Информ-прогулка», у 2000—2010-х гадах — з часопісамі ARCHE і «Роднае слова». Адзін з аўтараў ізраільскага сайта belisrael.info, дзе публікуецца па-беларуску і па-руску; у 2016—2018 — намеснік рэдактара[1]. З 2017 удзельнік праекта «(Не)расстраляныя».
Перакладае з англійскай і французскай на рускую і беларускую, а таксама з рускай на беларускую. З мовы ідыш на беларускую пераклаў асобныя творы М. Кульбака, Л. Найдуса, М. Фельзенбаўма, І. Харыка, Шолам-Алейхема і інш.
Бібліяграфія
- «На шахматныя тэмы» (Мінск, 2007).
- «Жывуць вольныя шахматы» (Менск, 2010).
- «На яўрэйскія тэмы» (Мінск, 2011).
- «На ізраільскія тэмы» (Мінск, 2011).
- «З гісторыі Беларусі шахматнай» (Мінск, 2012).
- «Нарысы шахматнай мінуўшчыны і будучыні» (Мінск, 2014).
- «Вартавы шахматнага лабірынта» (укладальнік; Мінск, 2015).
- «Выйшла кніга» (Мінск, 2017).
- «Выбраныя катлеты і мухі» (Мінск, 2018).
- «Іудзейнасць» (Мінск, 2020).
- «(Не)расстраляныя» (сааўтар; Мінск, 2021).
Зноскі
Спасылкі
- Уладзімір Рубінчык на сайце СБП
- Вольф Рубінчык на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі