Уладзіслаў Рэймант
Уладзіслаў Станіслаў Рэймант (польск.: Władysław Stanisław Reymont; 7 мая 1867, в. Кабеле-Вельке Мазавецкага ваяв., Польшча — 5 снежня 1925) — польскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1924.
Быў вандроўным акцёрам, чыгуначным служачым. Жыў у Францыі, Італіі, ЗША.
Друкаваўся з 1893. У сацыяльна-псіхалагічных раманах «Камедыянтка» (1896), «Ферменты» (1897), «Летуценнік» (1910), аповесці «Лілі» (1899) паказаў трагізм паўсядзённага жыцця ў правінцыі. Раман «Зямля запаветная» (т. 1-2, 1899) пра лёсы людзей у бязлітасным свеце вялікага горада 2-й пал. ХІХ ст. Гістарычная трылогія «1794 год» (1913-18) пра нацыянальна-вызвольнае паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Вяршыня творчасці — эпічны раман «Мужыкі» (т.1-4, 1904-09), у якім гісторыя адной сям’і разгортваецца ў панараму жыцця польскай вёскі, суаднесенага з жыццём прыроды. Твор адметны кампазіцыйнай цэласнасцю, сюжэтнай вастрынёй, каларытнасцю персанажаў, жывапіснасцю, сакавітасцю мовы, спалучэннем рэалістычнага пісьма з элементамі імпрэсіянізму і натуралізму, выкарыстаннем фальклору. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Сустрэча» (1897), «Перад досвіткам» (1902), «З дзённіка» (1903), «За фронтам» (1919), аповесці «Справядліва» (1899), гатычнага рамана «Вампір» (1911) і інш.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Wladyslaw Stanislaw Reymont // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11878854X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 мая 2021.
- ↑ (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.
Літаратура
- Rurawski J. Władysław Reymont. Warszawa, 1977.
- Lichański S. Władysław Stanisław Reymont. Warszawa, 1984.