wd wp Пошук:

Уільям Уільямс Пантыкелін

Уільям Уільямс Пантыкелін (вал.: William Williams Pantycelyn; 11 лютага 1717 — 11 студзеня 1791) — валійскі паэт і метадысцкі прапаведнік, аўтар шматлікіх гімнаў.

Імя, пад якім Уільям Уільямс найбольш вядомы, паходзіць ад назвы фермы Пантыкелін у Кармартэншыры, дзе яго сям’я пасялілася ў 1740х гадах. У маладосці ён быў англіканскім дыяканам, але захапіўся метадызмам, які ў той час быў яшчэ рухам унутры англіканства, але ўжо выклікаў падазронае стаўленне. У выніку ў 1743 Пантыкеліну адмовілі ў святарскім пасвячэнні. Не жадаючы змяняць свае погляды, Пантыкелін адмовіўся ад далейшых спробаў рабіць царкоўную кар’еру і зрабіўся вольным прапаведнікам. Пачынаючы з 1744 ён выдаў некалькі зборнікаў гімнаў — часам па-англійску, але ў асноўным па-валійску — якія заслужылі яму славу найвялікшага гімнографа Уэльса.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20100702002301/http://www.cyberhymnal.org/bio/w/i/l/williams_w.htm
  2. 1 2 3 William Williams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. William Williams Pantycelyn // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Pantycelyn // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be