wd wp Пошук:

Эган Бонды

Эган Бонды (чэшск.: Egon Bondy, Zbyněk Fišer, 20 студзеня 1930, Прага — 9 красавіка 2007, Браціслава) — чэшскі пісьменнік і філосаф, адзін з асноўных дзеячаў пражскага андэграўнду.

Біяграфія

Бацька пісьменніка быў генералам чэшскай арміі. Маці памерла, калі хлопчыку споўнілася 13 гадоў. Дзяцінства прайшло ў Празе. У 1947 годзе будучы пісьменнік кінуў школу і пачаў весці багемны лад жыцця, не маючы пастаяннага месца працы. Спрабаваў сябе ў жабраванні і кантрабандзе, за што быў некалькі разоў затрыманы і арыштаваны.

З 1957 па 1961 ён вывучаў філасофію і псіхалогію ў Карлавым універсітэце ў Празе. З 1960-х Бонды — знакавая фігура Пражскага андэграўнду, аўтар тэкстаў песняў для культавага чэшскага гурта The Plastic People of the Universe. Яго нонканфармісцкія погляды прывялі да канфлікту пісьменніка з камуністычнымі ўладамі тагачаснай Чэхаславакіі.

Бонды заўжды цікавіўся вучэннем Карла Маркса і крытыкай як сучаснага капіталізму, так і таталітарнага сацыялізму. Яго філасофскія творы закраналі пытанні анталогіі і этыкі, але праз палітычны ўціск выходзілі толькі самвыдатам да самага 1989 году, у які паў камуністычны рэжым у Чэхаславакіі.

Усяго Эгану Бонды належыць каля трыццаці кніг паэзіі, дваццаці раманаў, асноўная тэма якіх — грамадства ці чалавек падчас крызісу. Але сам Бонды найбольш цаніў свае філасофскія творы.

У 1993 годзе на знак пратэсту супраць падзелу Чэхаславакіі разам са сваёй жонкай Юляй пісьменнік пераехаў у славацкую Браціславу і прыняў славацкае грамадзянства. Ён выкладаў філасофію і гісторыю ў мясцовым універсітэце імя Яна Амоса Каменскага. Вядомы як праціўнік спажывецтва, дома Бонды не меў ні тэлефона, ні тэлевізара. У 2004 годзе выявілася, што ён супрацоўнічаў са спецслужбамі.

Цягам 30 гадоў Бонды пакутаваў на рак кішэчніка. Але памёр ад апёкаў, калі заснуў з цыгарэтай, ад якой загарэлася яго піжама.

Зноскі

  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121679918 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121679918 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. http://www.canada.com/topics/entertainment/story.html?id=f219db5e-e627-441e-a0d7-4ce61fa5e7f5&k=87449
  6. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121679918 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. BillionGraves — 2011.
  8. Evidence zájmových osob StB (EZO)
  9. Matzner A., Poledňák I., Wasserberger I. Encyklopedie jazzu a moderní populární hudby III. Část jmenná - československá scénaSupraphon, 1990. — Т. 4. — С. 56. — 652 с. — ISBN 80-7058-210-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя·Паэты Чэхіі Катэгорыя·Перакладчыкі Чэхіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be