Эдуард Станіслававіч Дубянецкі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубянецкі. Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (нар. 20 красавіка 1966, в. Чудзін, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 25 лютага 2020, Мінск) — беларускі гісторык, культуролаг, паэт, эсэіст, крытык. Кандыдат гістарычных навук (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012). Сын філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага.
Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1988), працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гадах навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (Скарынаўскі цэнтр). У 2004 - 2015 гадах быў вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела тэорыі і гісторыі беларускай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка. Памёр 25 лютага 2020 года. Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску.
Дзейнасць
Даследаваў праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў XIX—XX стагоддзях, нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай і сусветнай культуры ва ўмовах глабалізацыі. Пераствараў па-беларуску вершы ўкраінскіх паэтаў. Яго творы перакладаліся на ўкраінскую, польскую і рускую мовы. Напісаў і апублікаваў каля сотні вершаў у розных формах, відах і жанрах.
Артыкулы, вершы, эсэ і рэцэнзіі друкаваліся ў айчынным і замежным перыядычным друку, калектыўных сборніках і выданнях.
Бібліяграфія
Кнігі
- Таямніцы народнай душы: Кніга для вучняў. — Мінск: Народная асвета, 1995. — 47 с.
- Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён: Папулярны энцыклапедычны даведнік. — Мінск.: БелЭн, 2001. — 240 с.
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск.: БелЭн, 2003. — 384 с.
- Душы маёй няскончаны палёт: кніга паэзіі. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 124 с.
- Покліч самотнага неба: вершы, паэма. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 204 с.
- Асветнікі Беларусі. Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі (БелЭн), 2016. - 72 с.
- Асветнікі Беларусі. Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Іпацій Пацей. - Мінск: БелЭн, 2016. - 72 с.
- Асветнікі Беларусі. Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій Сматрыцкі, Казімір Лышчынскі. - Мінск: БелЭн, 2017. - 64 с.
- Асветнікі Беларусі. Казімір Нарбут, Ян Снядэцкі, Анёл Доўгірд. - Мінск: БелЭн, 2017. - 64 с.
- Асветнікі Беларусі. Казімір Семяновіч, Георгій Каніскі, Марцін Пачобут-Адляніцкі. - Мінск: БелЭн, 2017. - 64 с.
- Асветнікі Беларусі. Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Ігнат Дамейка. - Мінск: БелЭн, 2017. - 72 с.
- Асветнікі Беларусі. Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль. - Мінск: БелЭн, 2018. - 64 с.
- Асветнікі Беларусі. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі. - Мінск: БелЭн, 2018. - 64 с.
У сааўтарстве
- Перашкоды на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. — Мінск: Таварыства «Веды», 1992. — 26 с. (разам з С. Ф. Дубянецкім).
- Цяжкі шлях да Адраджэння. — Брэст.: Выдавецтва С. Лаўрова, 1997. — 91 с. (разам з С. Ф. Дубянецкім).
- Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік. 2-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск: Выдавецкі цэнтр «Экономпресс», 1997. — 298 с. (у сааўтарстве з А. Г. Каханоўскім, А. І. Кушнірам і інш.).
- Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік. — Мінск: «Завігар», 1998. — 292 с (у сааўтарстве П. Брыгадзіным, Л. Лойка і інш.).
- История Беларуси: Словарь-справочник. — Минск.: Экономпресс, 2000. — 320 с (в соавторстве с И. В. Кузнецовым, С. Ф. Дубенецким и др.).
- Для шчасця зямнога: Зборнік паэзіі (на ўкраінскай і беларускай мовах). - Вінніца, 2017. - 96 с.
- Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: зб. навук. арт. - Мінск: БДПУ, 2011. - 344 с.
- Дзявятыя Танкаўскія чытанні (да 100-годдзя ўніверсітэта). - Мінск: БДПУ, 2014. - 300 с.
- Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі.: зб. навук. арт. Вып. 12. - Мінск: Права і эканоміка, 2015. - 266 с.
- Inna Bialorus: historia - polityka - gospodarka. - Warsawa, 1999. - 174 с.
- Хрысціянства і беларуская культура. - Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. - 208 с.
- Беларусь - XXI стагоддзе: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё (на беларускай, рускай і англійскай мовах). - Мінск, 2004. - 348 с.
- “Пролог” длиною в десять лет…: коллективный поэтический сборник литературной студии “Пролог” СУ “Инвацентр” ОО БелОИ. - Минск: Кнізазбор, 2014. - 308 с.
- Рыф-мы: Альманах. - Мінск: Рэдакцыя газеты “Вместе”, 2017. - 144 с.
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.6. Кн.2. — Мінск: БелЭн, 2003. — С.380.
- Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1. — Минск: БелЭн, 2005. — С.444—445.
- Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: библиогр. справочник. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С.100.