Яўген Іванавіч Каршукоў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каршукоў. Яўген Іванавіч Каршукоў (1 студзеня 1932, вёска Давыдавічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1956 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў адказным сакратаром акцябрскай раённай газеты «Чырвоны Кастрычнік» (1956—1958), загадчыкам аддзела веткаўскай раённай газеты «Пад ленінскім сцягам» (1958—1959), рэдактарам шматтыражнай газеты панчошна-трыкатажнай фабрыкі «8 Сакавіка» ў Гомелі (1959), старшым рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання (1959—1971). З 1971 г. — загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», з 1975 г. — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вожык», з 1978 г. працаваў у апараце СП БССР. У 1980—1989 гг. — галоўны рэдактар выдавецтва «Юнацтва». З 1989 г. — кансультант СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 г.
Творчасць
Першыя апавяданні і гумарэскі надрукаваў у 1955 г. Аўтар кніг прозы «У дарогу» (1963), «Не без таго…» (1967), «Сустрэча» (1969), «Бывай, кампанія!» (1977), «Перад новым годам» (1980), «Пісьмо жонцы» (1982), «І надыходзіць дзень» (1982). Выйшлі кнігі для дзяцей «Змоўшчыкі» (1975) і «Пасланне нашчадкам» (1987).
Пераклаў са славацкай мовы зборнікі апавяданняў «Апошні вераснёвы дзень» (1982), «Разбуджаны голас» (1988), раман Р. Морыц «Выбух» (1984). Перакладае таксама з рускай, украінскай і польскай моў.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.