Іван Мікалаевіч Афанасьеў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Афанасьеў. Іван Мікалаевіч Афанасьеў (нар. 1963, г. Гомель) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Гомелі. У 1985 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Працуе на філфаку ГДУ імя Ф. Скарыны, выкладае літаратуру ХХ стагоддзя.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года.
Навуковая дзейнасць
Аўтар 40 друкаваных прац, у тым ліку зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў і дзвюх манаграфій.
Зноскі
- ↑ https://wikidata-externalid-url.toolforge.org/?p=1207&url_prefix=http://nukat.edu.pl/aut/&id=n2007149035
Спасылкі
- Біяграфія на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў