Іван Міхайлавіч Мельнічук
Іван Міхайлавіч Мельнічук (13 верасня 1939, вёска Носава, Люблінскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі пісьменнік, паэт, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
Нарадзіўся 15 верасня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава ля горада Бяла-Падляска. У 1944 годзе бацька разам з вялікай сям’ёй пераехаў спачатку на Украіну, а затым — на Беларусь у вёску Сычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзе і прайшло дзяцінства Івана Міхайлавіча.
У пачатковай школе Іван паспрабаваў пісаць вершы, а ў хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1955 годзе Іван Мельнічук стаў пераможцам літаратурнага конкурсу, які праводзіўся газетай «Піянер Беларусі». Перамога акрыліла маладога аўтара, і ён з натхненнем узяўся за стварэнне новых вершаў. Пасля заканчэння Воўчынскай дзесяцігодкі ў 1956 году працаваў год у Брэсцкай раённай машына-трактарнай станцыі, пасля гэтага паступіўшы на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, дзе працягваў пісаць і друкавацца. У 1961 годзе Івана запрасілі на працу ў брэсцкую раённую газету «Социалистический путь» («Заря над Бугом»), дзе і пачалася яго журналісцкая кар’ера.
Пасля заканчэння інстытута і службы ў Савецкай Арміі быў уласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці, затым працаваў у партыйных і савецкіх органах, быў намеснікам начальніка ўпраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама.
З 2009 года — старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Уваходзіць у склад рэдкалегіі літаратурнага альманаху Брэсцкага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў «Жырандоля».
Творчасць
Першыя вершы спрабаваў пісаць яшчэ ў пачатковай школе. У 1982 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» ўбачыў свет яго першы паэтычны зборнік «Кто разбудит солнце». Другі зборнік выйшаў праз восем гадоў пад назвай «Диво сами сотворим» (1990), у 1997 годзе — «Добрый лучик». У 2003 годзе выйшла чарговая кніга для дзяцей «Как муравьишка Ишка себя наказал», затым выйшлі «Сказки – добрые подсказки» (2006), «Хлеб насущный» (2009), а ў 2014 годзе — «Чудеса в решете» і «Гасцінец». Піша пераважна на рускай мове.
Вершы Івана Мельнічука адзначаюцца яркай вобразнасцю, даступнай дзіцячаму ўспрыманню, гукавой суладнасцю. Яны дапамагаюць дзецям пазнаць навакальны свет, яго хараство.
Лаўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» (2006).
Бібліяграфія
- Кто разбудил солнце : стихи : для дошк. возраста / Иван Мельничук ; худ. Т. Соловьёва. Минск: Юнацтва, 1982. 28 с.: ил.
- Сами диво сотворим : стихи : [для дошк. возраста] / Иван Мельничук ; худож. Л. Вареца ; ред. В. Каризна. Минск: Юнацтва, 1990. 30 с.: ил.
- Добрый лучик : стихи и загадки : для детей / Иван Мельничук ; худож. Н. Сустова. Минск: Юнацтва, 1997.
- Как муравьишка Ишка себя наказал : сказки, стишки, потешки / Иван Мельничук. Брест: С. Лавров, 2003. 110 с.
- Сказки – добрые подсказки : миниатюры, сказки, детские изречения : для дошк. и мл. шк. возраста / Иван Мельничук. Брест: Академия. 2006.
- Моё детство ; «Никто сказать не может…» ; «Тепла ждём от солнца…» ; Друзьям ; «Чтобы души людей…» ; «Где ветры, что чуб мой…» ; «Печалимся порой…» : [стихи] / Иван Мельничук // Жырандоля : літ. альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў : № 2. Мінск: Кнiгазбор, 2009. С. 30–33.
- Хлеб насущный : (стихи, юмор) / Иван Мельничук. Брест: Брестская типография, 2009. 119 с.
- Чудеса в решете : весёлые детские стихи и сказки / Иван Мельничук. Брест: Брестская типография, 2014. 115 с.
- Гасцінец : вершы, байкі, гумарэскі / Іван Мельнічук. Брэст: Альтернатива, 2014.
Зноскі
Літаратура
- Іван Мельнічук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. Анатоль Крэйдзіч. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2008. С. 50–52.
- Валасюк, Л. Чалавек, які разбудзіў сонца / Лявон Валасюк // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты / Лявон Валасюк. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2014. С. 160–162.
- Сянкевіч, М. Вядомаму берасцейскаму пісьменніку Івану Мельнічуку – 75 / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2014 (верасень).
- Валасюк, Л. Чалавек, які разбудзіў сонца / Лявон Валасюк // ЛіМ. 2009. 16 кастр. С. 14.
- Філатаў, А. З дабром па жыцці : Івану Мельнічуку – 70! / Алесь Філатаў // Народная трыбуна. 2009. 26 верас. С. 4.
- Филатов, Л. Удивлять и радовать : [к 70-летию поэта И. Мельничука] / Леонид Филатов // Заря. 2009 (сентябрь). С. 5.
- Александров, Н. Зрелость сентября : к 70-летию поэта Ивана Мельничука / Николай Александров // Брестский курьер. 2009 (сентябрь). № 37. С. 10.
- Потолков, Ю. Уведи меня, строка… : [о творчестве поэта И. Мельничука] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2007. 20 дек. С. 4.
- Філатаў, А. Пачуцці добрыя… / Алесь Філатаў // Заря над Бугом (Брест). 2004 (сентябрь).
- Селех, Л. Добрый лучик : в середине сентября брестский поэт Иван Мельничук отметит свой 65-летний юбилей / Л. Селех // Брестская газета. 2004 (сентябрь). С. 13.
Спасылкі
- Іван Мельнічук (нар. ў 1939) Архівавана 25 снежня 2018.