wd wp Пошук:

Іван Пятровіч Доўбня

Іван Пятровіч До́ўбня[3] (31 студзеня 1853, Пінск — 2 лютага 1912[3])[4] — матэматык і публіцыст. Доктар фізіка-матэматычных навук (1896), прафесар (1897).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пінску. Скончыў гімназію і ў 1870 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі горны інстытут, які скончыў у 1875 годзе і паступіў на педагагічныя курсы пры 2-й Санкт-Пецярбургскай ваеннай гімназіі. У 1877—1880 гадах выкладаў матэматыку ў ваеннай гімназіі ў Арэнбургу, у 1880—1897 гадах — у кадэцкім корпусе ў Ніжнім Ноўгарадзе. З 1897 года І. П. Доўбня ў Санкт-Пецярбургскім горным інстытуце: з 1897 года прафесар, з 1910 года — рэктар.

Памёр І. П. Доўбня ў пачатку лютага 1912 года ў Санкт-Пецярбургу[4].

Навуковая дзейнасць

Вучонаму належаць працы па алгебры, тэорыі абелевых інтэгралаў, эліптычных функцый, методыцы выкладання матэматыкі ў навучальных установах. Выказаў ідэю вызначаць трыганаметрычныя функцыі сінус і косінус як дэкартавы прастакутныя каардынаты кропкі адзінкавай акружнасці.

Апублікаваў каля 100 навуковых, навукова-метадычных прац і вучэбных дапаможнікаў[4].

Узнагароды

І. П. Доўбня быў узнагароджаны шасцю ордэнамі: чатыры ордэна атрымаў у перыяд з 1880 па 1891 гады, калі выкладаў матэматыку ў ваенных навучальных установах, два — у перыяд службы ў горным інстытуце[4].

Зноскі

  1. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.
  3. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
  4. 1 2 3 4 Долбня Іван Пятровіч Архівавана 8 снежня 2018. // Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты XIX стагоддзя Катэгорыя·Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be