Ільдэфонс Дзяменцьевіч Анцыпа
Ільдэфонс Дзяменцьевіч Анцыпа (1815(?), в. Мілавань каля Гродна — 6 чэрвеня 1863, Магілёў) - удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі і Польшчы[1], публіцыст.
Вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. Браў удзел у паўстанні 1830-31[1]. Быў вымушаны эміграваць у Францыю[1]. Там праявіў сябе як публіцыст, друкуючы артыкулы пра паўстанцкую ўзброеную барацьбу. Калі ў Еўропе пачалася рэвалюцыя 1848, ён быў на Пазнаншчыне, якая ў той час належала Прусіі; камандаваў паўстанцкім сялянскім атрадам[1]. У 1859 здолеў вярнуцца на Радзіму і жыў у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні ў маёнтку свайго брата. За Анцыпам быў наладжаны паліцэйскі нагляд[1]. Калі пачалося паўстанне 1863, адразу далучыўся да яго і 24.4.1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім павеце. Абвясціў вызваленне сялян ад павіннасцей і бясплатнае карыстанне памешчыцкай зямлёй, свабоду і роўнасць[1].
10.5.1863[1] яго атрад быў разбіты расійскімі войскамі. Ваенна-палявы суд прыгаварыў Анцыпу да смяротнага пакарання. Быў расстраляны ў Магілёве[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Анципа Ильдефонс Дементиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 28. — 737 с..
Літаратура
- В. Ратч. Очерки мятежного движения в Могилёвѓской губернии в 1863 года. Вильна, 1865; ЭГБ, т. 1
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.