Іна Львоўна Ліснянская
Іна Львоўна Ліснянская (руск.: И́нна Льво́вна Лисня́нская; 24 чэрвеня 1928, Баку, Азербайджанская ССР — 12 сакавіка 2014, Хайфа, Ізраіль) — руская паэтэса і празаік. Жонка паэта Сямёна Ліпкіна.
Біяграфія
Нарадзілася 24 чэрвеня 1928 года ў Баку. Бацька — Леў Маркавіч Ліснянскі (1903—1948), яўрэй, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенны ўрач 2-га рангу (маёр медыцынскай службы), старэйшы доктар 276-га шпіталя 77-й горнай стралковай дывізіі. Маці — Раіса Сумбатаўна Адамава, армянка, працавала інжынерам. Пасля разводу бацькоў маці пераехала ў Маскву, Іна Ліснянская засталася з бацькам у Баку.
У гады Вялікай Айчыннай вайны была санітаркай у шпіталі.
Пасля школы сябры адправілі вершы Ліснянскай у Літаратурны інстытут. Прайшоўшы з бляскам творчы конкурс, ад здачы ўступных экзаменаў яна, нягледзячы на ўгаворы Мікалая Ціханава, рашуча адмовілася. Пазней на працягу года (1950—1951, да нараджэння дачкі) вучылася ў Бакінскім універсітэце.
Публікавала з 1948 года арыгінальныя вершы і пераклады з азербайджанскай паэзіі. Першы зборнік вершаў «Гэта было са мною» выпусціла ў Баку ў 1957 годзе. У 1960 годзе пераехала ў Маскву.
Удзельнічала ў непадцэнзурным альманаху «Метрополь» (1979), разам з Сямёнам Ліпкіным і Васілём Аксёнавым выйшла з Саюза пісьменнікаў СССР у знак пратэсту супраць выключэння з яго Віктара Ярпфеева і Яўгена Папова, на працягу 7 гадоў друкавалася толькі за мяжой.
У яе вершах часта паўтараюцца тэмы свабоды, здрады, страху і адзіноты. У сваёй веры і сваім паэтычным існаванні Ліснянская як бы спаўняецца дзіўнай сілай, якая дапамагае ёй справіцца з цяжкім лёсам: «ушлюць, ня адыдзем, заб’юць, ня памром»[2].
Першы муж — паэт Рыгор Корын (іх дачка — ізраільскі празаік Алена Макарава, нар. 1951). У 1967 годзе пазнаёмілася з Сямёнам Ліпкіным, за якога ў пачатку 1970-х гадоў выйшла замуж.
У 1996 годзе была сярод дзеячаў культуры і навукі, заклікала расійскія ўлады спыніць вайну ў Чачні і перайсці да перамоўнага працэса[3].
Апошнія гады жыла ў Хайфе. Памерла 12 сакавіка 2014 года[4]. Пахавана ў Маскве на Перадзелкінскіх могілках, побач з мужам Сямёнам Ліпкіным.
Бібліяграфія
Кнігі вершаў
- Это было со мною. — Баку, 1957., 36 с., 5 000 экз.
- Верность. — М., Советский писатель, 1958.
- Не просто — любовь. — М., Советский писатель, 1963.
- Из первых уст. — М., Советский писатель, 1966.
- Виноградный свет. — М., Советский писатель, 1978.
- Дожди и зеркала. — Париж: ИМКА-Пресс, 1983.
- На опушке сна. — Энн-Арбор: Ардис, 1984.
- Воздушный пласт. — М.: Правда, 1990. — 32 с., 150 000 экз.
- Ступени. — М., Прометей, 1990
- Стихотворения. — М.: Сов. писатель, 1991. — 240 с., 10 000 экз.
- После всего. — СПб.: Пушкинский фонд, 1994.
- Одинокий дар. — Париж—Москва—Нью-Йорк: Третья волна, 1995. — 160 с., 5 000 экз.
- Из первых уст. — М.: Дом-музей М. И. Цветаевой, «Изограф», 1996. — 352 с., 2 000 экз.
- Ветер покоя. — СПб.: Пушкинский фонд, 1998.
- Избранное. — Ростов-на-Дону, 1999. — 384 с.
- Музыка и берег. — СПб.: Пушкинский фонд, 2000., 64 с.
- Вместе. — М.: Грааль, Рус. путь, 2000 (совместно с С. Липкиным).
- При свете снега: Стихотворения. — СПб.: Пушкинский фонд, 2001.
- В пригороде Содома: Новые стихотворения. — М.: О. Г. И., 2002., 112 с.
- Одинокий дар: Стихи, поэмы. — М.: О. Г. И., 2003.
- Иерусалимская тетрадь. — М.: О. Г. И., 2005., 56 с.
- Без тебя: Стихи 2003 года. — М.: Рус. путь, 2004.
- Эхо: Избранные стихи в серии «Поэтическая библиотека» — М.: Время, 2005.
- Шкатулка, в которой стихи и проза. — М.: Рус. міръ, Моск. учебник, 2006.
- Сны старой Евы. — М.: О. Г. И., 2007.
- Птичьи права. — М.: АСТ, Хранитель, 2008. — 316 с.
- Цветные виденья. — М.: Эксмо, 2011.
- Перемещенные окна. — М., О. Г. И., 2011
- Гром и молния. — М.: О. Г. И., 2013., 168 с., 500 с.
- Вдали от себя. — СПб.: Издательская группа «Лениздат», «Команда А», 2013. — 192 с.
Кнігі прозы
- Музыка «Поэмы без героя» Анны Ахматовой. — М.: Худ. лит., 1991. — 160 с., 9 000 экз.
- Шкатулка с тройным дном: Об А. А. Ахматовой и М. И. Цветаевой. — Моск. обл. музей М. И. Цветаевой в Болшеве, 1995. — 184 с., 3 000 экз.
- Хвастунья: Воспоминания, проза. — М.: Вагриус, 2006. — 448 с.
Узнагароды
- прэмія часопіса «Стрелец» (1994),
- прэмія часопіса «Арион» (1995),
- прэмія часопіса «Дружба народов» (1996),
- Дзяржаўная прэмія Расіі (1998),
- прэмія Аляксандра Салжаніцына (1999) — «за празрыстую глыбіню вершаванага рускага слова і шматгадова яўленую ў ім паэзію спагады», прэмія «Паэт» (2009),
- прэмія часопіса «Знамя» (2000),
- прэмія часопіса «Дети Ра» (2015, пасмяротна).
Зноскі
- ↑ Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. Klezmer — Detroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
- ↑ Казак В. Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917 / [пер. с нем.]. — М. : РИК «Культура», 1996. — XVIII, 491, [1] с. — 5000 экз. — ISBN 5-8334-0019-8.. — С. 229.
- ↑ Война в Чечне: «Известия» публикуют призыв интеллигенции остановить войну
- ↑ Ушла из жизни поэт Инна Лиснянская
Літаратура
- Сарчин, Р. Ш. Традиции русской поэзии в творчестве Инны Лиснянской: Монография. — Казань: Изд-во Казанского гос. ун-та культуры и искусств, 2009. — 140 с. — ISBN 978-5-9960-0046-3
- Ермолин, Е. А. Мультиверс. Литературный дневник. Опыты и пробы актуальной словесности. — Москва: Совпадение, 2017. — С.111-127. — ISBN 978-5-9909157-0-1
- Лиснянская, Инна Львовна // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М. : Советская энциклопедия, 1962—1978.
- Костров В. «Не просто — любовь». [Рец.], «Комс. правда», 1963, 16 окт.;
- Шехтер М. Неутолимый голод слова, «Лит. Россия», 1963, 30 авг.;
- Дымшиц А. Взыскательность, «Знамя», 1963, № 7;
- Белая Л. Слово об Арктике, «Моск. комсомолец», 1963, 11 сент.