Ірына Аляксандраўна Масляніцына
Іры́на Алякса́ндраўна Масляні́цына (14 ліпеня 1965, Пачынак, Смаленскай вобласці, РСФСР, СССР) — беларуская журналістка, пісьменніца.
Біяграфія
З 1975 г. жыве ў Беларусі. У 1988 г. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў газеце «Зара камунізму» (Пружаны, Брэсцкая вобласць). Потым вярнулася ў Мінск. Працавала на беларускім тэлебачанні, загадчыкам аддзела інфармацыі ў газеце «Літаратура і мастацтва» (2010—2012). З 2012 года ў часопісе «Алеся».
Творчасць
Цікавілася жыццяпісам графаў Чапскіх, буйных землеўладальнікаў Койданаўшчыны, знакамітых грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў XIX—XX стст. Аўтар шэрагу кніг, напісаных у сааўтарстве з М. Багадзяжам.
Зноскі
Літаратура
- Масляніцына Ірына Аляксандраўна // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 614.