wd wp Пошук:

Іван Міхайлавіч Баранкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баранкевіч. Іван Міхайлавіч Баранкевіч (1888, в. Трасцівец Быхаўскага пав. Магілёўскай губерні, цяпер Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці — 27 чэрвеня 1942, Караганда, Казахстан; Псеўданімы і крыптанімы: Белорус; Быховец; И.Быховский; Гвоздь; Иван Лапоть; И. Б.; Б.; Ив. Б-ич) — празаік, журналіст, перакладчык.

Біяграфія

Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гг. За правядзенне прапагандысцкай работы сярод сялян Быхаўскага павета затрымліваўся паліцыяй. Друкаваўся з 1913 г. З 1914 працаваў у часопісе «Вестник Могилевского земства»; у 19181919 гг. супрацоўнічаў з газетай «Чырвоны шлях», быў рэдактарам часопіса «Белорусская криница»; у 19231925 гг. — вядучы аўтар газеты «Соха и молот» (з 1924 — «Магілёўскі селянін»). У 19271929 гг. выступаў як празаік у ленінградскім часопісе «Резец» (цыкл нарысаў «Новые люди деревни»). Літаратурная студыя «Резец» у 1929 выдала «Альманах белорусской литературы», усю прозу для якога пераклаў І. Баранкевіч. Вядомы таксама як перакладчык на рускую мову твораў Я. Коласа. Арыштоўваўся ў 1924, 1931 і 1939 гадах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1982 г.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be