Іван Ольбрахт
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Земан.
І́ван О́льбрахт (чэшск.: Ivan Olbracht; сапраўднае імя — Ка́міл Зе́ман, чэшск.: Kamil Zeman; 6 студзеня 1882, Семілі, Багемія, Аўстра-Венгрыя — 20 снежня 1952, Прага, Чэхаславацкая Рэспубліка) — чэшскі пісьменнік. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (з 1946).
Вучыўся ў Берлінскім і Карлавым універсітэтах. У Другую сусветную вайну ўдзельнік руху Супраціўлення.
Творчасць
Сваёй творчасцю развіваў традыцыі крытычнага рэалізму. Першы зборнік апавяданняў «Пра злых адзіночак» (1913). Аўтар псіхалічных раманаў «Самы цёмны астрог» (1916), «Дзіўнае сяброўства акцёра Есенія» (1919). Вынік наведвання ў 1920 годзе Расіі — зборнік рэпартажаў «Замалёўкі сучаснай Расіі» (1920—1921). Вядомасць прынёс раман «Ганна- пралетарка» (1928) пра рэвалюцыйныя падзеі ў Чэхаславакіі. Галоўным прынцыпам новай эпікі лічыў міф: раман «Мікола Шугай, разбойнік» (1933, экранізацыя 1947), зборнік апавяданняў «Яўрэйскае мястэчка ў даліне» (1937).
Пераклады
На беларускую мову асобныя яго творы пераклаў Ю. Лявонны.
Зноскі
Літаратура
- Ольбрахт, Іван. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Ольбрахт